14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Кац: Лукашэнка больш не можа абапірацца на верхавіну ўнутры краіны

13
Максім Кац: Лукашэнка больш не можа абапірацца на верхавіну ўнутры краіны
МАКСІМ КАЦ
ФОТА: НОВАЯ ГАЗЕТА

Дыктатар стаў праблемай для ўсіх.

Расейскі палітычны аглядальнік патлумачыў, як Лукашэнка ператварыўся ў праблему і параўнаў яго з галівудскім акторам-дэбашырам, піша «Салiдарнасць».

- Існая сітуацыя ў Беларусі не можа задавальняць нікога з прыхільнікаў Лукашэнкі, - адзначае Максім Кац у сваім чарговым відэароліку. - Ён не можа даць так неабходную элітам стабільнасць і кантроль над сітуацыяй, і таму больш не можа абапірацца на верхавіну ўнутры краіны, як гэта рабіў раней.

Упершыню ў жыцці Лукашэнка стаў не развязаннем праблемы, не тым, хто здольны ўтрымліваць уладу ўнутры. Ён сам стаў праблемай. Гэты крызіс называецца не выбары, мітынгі ды страйкі, гэты крызіс называецца «Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка». Як уласнае асяроддзе, так і замежныя партнёры гэта паступова разумеюць.

Мірны пратэст усім павінен паказаць: аўтакрат не адпавядае займанай пасадзе. Ён не выконвае сваю працу ў рамках мадэлі. На вуліцах тысячы грамадзян патрабуюць яго зрынання і не жадаюць разыходзіцца. Біць людзей - праца генерала, вярстаць бюджэт - міністра фінансаў, а праца аўтакрата - дзяліцца з усімі грамадскай падтрымкай. Калі ён яе страціў і яго большасць ненавідзіць, то навошта ён?

Можна гэтую логіку перанесці на Галівуд, як ні дзіўна. Выхадкі вялікай зоркі, якая абяцае добрыя зборы, прадусары будуць трываць доўга. Але калі дэвіянтныя паводзіны (наркаманія, спазненні, зрыў здымак, п'яныя дамаганні да маладзенькіх калег) будуць прадаўжацца дастаткова доўга і зойдуць досыць далёка, то ў нейкі момант стане зразумела, што шкоды ад яго больш, чым патэнцыйнай карысці і танней яго звольніць, заплаціць адступныя і штрафы і наняць кагосьці іншага і ўсё перазняць. Статус-кво настолькі дрэнны, што горш ад пераменаў не будзе.

Гэта назіральнікі з Масквы, якія спачуваюць дэманстрантам і моцна нервуюцца, што нічога з мірнага пратэсту не атрымаецца, могуць думаць, што час працуе на Лукашэнку. Сам жа Лукашэнка выдатна ведае, на каго працуе час. Ён працуе на пратэст.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках