14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЕЗ прыстрашылі пашырэннем санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

12
У ЕЗ прыстрашылі пашырэннем санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Імідж рэжыму Лукашэнкі вельмі заплямлены, перш за ўсё ў вачах уласных грамадзян.

«Меркаванні што да паводзінаў рэжыму Лукашэнкі ўжо вельмі дрэнныя ў сувязі з тым, што ён робіць супраць уласнага насельніцтва», - заявіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы замежных дзеянняў Петэр Стана 13 кастрычніка на брыфінгу ў Брусэлі на просьбу пракаментаваць словы прадстаўніка МУС Беларусі аб гатоўнасці ўжываць баявую зброю супраць дэманстрантаў. Відэафрагмент брыфінгу апублікаваны на сайце Рады ЕЗ, паведамляюць naviny.by.

«Калі гэтая заява будзе ўвасобленая, гэта толькі ўзмоцніць тое вельмі дрэннае ўспрыманне, якое ўжо ёсць у міжнароднай супольнасці, - сказаў Стана. - Улады і Лукашэнка страцілі легітымнасць. Іх імідж вельмі моцна заплямлены, перш за ўсё ў вачах у іх уласных грамадзян».

Стана нагадаў, што на сустрэчы 12 кастрычніка Кабінет міністраў замежных спраў ЕЗ вельмі выразна заявіў, што будзе другі пакет санкцый.

«Яны (санкцыі. - рэд.) з'яўляюцца гнуткім інструментам, пераглядаюцца на сталай аснове, - адзначыў ён. - Калі будзе неабходнасць і гэтыя дрэнныя паводзіны будуць прадаўжацца, спіс будзе пашыраны і новыя людзі або прадпрыемствы трапяць у яго. Таму выразна зразумела, што ЕЗ настроены рэагаваць на такія падзеі».

Стана падкрэсліў, што ў той жа час ЕЗ прадаўжае заклікаць да ўсебаковага нацыянальнага дыялогу ў Беларусі і спынення непрымальных рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках