На парламенцкіх выбарах у Літве перамагла апазіцыя
3- 26.10.2020, 10:41
- 13,757
Магчымая кааліцыя кансерватыўнай і дзвюх ліберальных партый.
25 кастрычніка ў Літве прайшоў другі тур выбараў дэпутатаў Сейма. Як піша Delfi, народных абраннікаў вызначалі ў 68 акругах.
Апазіцыйныя кансерватары (партыя «Саюз бацькаўшчыны» - Хрысціянскія дэмакраты Літвы) атрымалі перамогу (чакаецца, што ў іх будзе 50 мандатаў). Кандыдатка на пасаду прэм'ера ад партыі Інгрыда Шыманітэ ўжо заявіла, што гатовая стварыць кааліцыйны ўрад з дзвюма ліберальнымі партыямі, якія таксама прайшлі ў парламент: Рух лібералаў і «Партыя свабоды» атрымалі 13 і 11 мандатаў адпаведна.
Калі з планаў усё атрымаецца, то ў кааліцыі будуць 74 мандаты са 141.