Навукоўцы назвалі тры найлепшыя напоі для ўмацавання імунітэту
4- 26.10.2020, 11:47
- 26,500
Адзін з напояў - «залатое малако».
Медыкі пералічылі тры напоі, якія спрыяюць умацаванню імунітэту. Асабліва актуальныя рэкамендацыі ў халодны перыяд года, калі ўзрастае рызыка падхапіць вірусную інфекцыю, піша orthodox.od.ua.
Выдатным спалучэннем стане вада з імбірам. Апошні вядомы сваімі супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, эфектыўна процідзейнічае першым прыкметам прастуды. Акрамя таго, увосень спецыялісты раяць дадаць у рацыён ваду з лімонам, цынамонам і мёдам. Названыя складнікі маюць шэраг пераваг для здароўя. Да прыкладу, мёд добра спраўляецца з запаленнямі, калі цынамон можа пахваліцца антыбактэрыйным дзеяннем.
Яшчэ адным карысным напоем з'яўляецца «залатое малако». Так дыетолагі называюць спалучэнне нагрэтага малака, какосавага алею, куркумы і мёду. Такім чынам можна ачысціць арганізм, справіцца з запаленнямі, а куркумін нават дапамагае ў барацьбе з ракавымі клеткамі.