Што вядома аб страйку на «Гродна Азот» на гэты момант
46- 26.10.2020, 16:12
- 96,489
Раніцай каля брамы для страйку сабралася блізу 200 чалавек.
Сцісла пра падзеі на «Гродна Азот» напісаў тэлеграм-канал «Стачком Азота»:
- Раніцай каля брамы для страйку сабралася блізу 200 чалавек. На завод прыехалі міліцыянты і пачалі жорстка адціскаць ды затрымліваць працоўных кія не жадалі сыходзіць. У аўтазаках затрыманых збівалі дубінкамі, давалі аплявухі са словамі: «Што, гады? Працаваць не хочаце?!».
- Больш за 50 чалавек было затрымана, шмат каго ўжо выпусцілі, склаўшы пратаколы апытання і затрымання.
- Далей тэхналагічны персанал цэхаў Аміяк-3 і Карбамід-4 пачаў змяняць сваіх калег пасля начной змены - яна працуе там ужо 19 гадзін. Дзённая змена адмаўляецца змяняць калег. Некалькіх работнікаў цэха замяняе цяпер само кіраўніцтва, бо 4 з 8 чалавек тэхналагічнага персаналу ў гэтым цэху адмовіліся пачынаць работу.
- Людзям, якія знаходзяцца ля ўваходаў і чакаюць загаду на спыненне вытворчасці, неабыякавыя гараджане перадалі піцу і гарачыя напоі.
- Страйкоўцы чакаюць наказаў ад дыспетчара і загаду на спыненне вытворчасці.
Жыве Беларусь!