Сталі вядомыя вынікі «ўсенароднага апытання» ва Украіне
15- 26.10.2020, 17:44
- 26,320
Выбаршчыкам прапаноўвалі адказаць на пяць пытанняў.
«Слуга народа» апублікавала вынікі так званага апытання прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, піша «Дзеркало тижня. Украіна», які праводзіўся паралельна з мясцовымі выбарамі 25 кастрычніка.
Выбаршчыкам, якія прагаласавалі і выходзілі з выбарчых пунктаў, прапаноўвалі адказаць на пяць пытанняў:
Ці падтрымліваеце вы ідэю пажыццёвага зняволення за карупцыю на вельмі вялікую суму? На яго ўхвальна адказалі 82,97% апытаных.
Ці падтрымліваеце вы стварэнне вольнай эканамічнай зоны на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей? На яго ўхвальна адказалі 46,70% апытаных.
Ці падтрымліваеце вы скарачэнне колькасці народных дэпутатаў да 300? Гэтую ініцыятыву падтрымліваюць 89,60% удзельнікаў «апытання».
Ці падтрымліваеце вы легалізацыю канабісу ў медыцынскіх мэтах - для памяншэння болю ў цяжкіх хворых? Гэтую ініцыятыву падтрымліваюць 64,88% асоб, якія ўзялі ўдзел у так званым апытанні.
Ці падтрымліваеце вы права Украіны на выкарыстанне гарантый бяспекі, вызначаных Будапэшцкі мемарандумам, для аднаўлення яе дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці. «Так» адказалі 74,12% апытаных.