Па ўсім праспекце Незалежнасці ў Менску шпацыруюць дэманстранты
6- 26.10.2020, 19:15
- 30,554
Яны выказваюць падтрымку працоўным-страйкоўцам.
Як паведамляе Telegram-канал «Хартыя-97», па ўсім праспекце Незалежнасці ў Менску шпацыруюць пратэстоўцы. Адна з калон знаходзіцца ля Кастрычніцкай плошчы, яшчэ адна - каля цырка.
Таксама шмат людзей гуляе ўсцяж праспекта, уздымае бел-чырвона-белыя сцягі. Аўтамабілісты сігналяць на знак падтрымкі з дэманстрантамі.
Нагадаем, учора скончыўся тэрмін Народнага ультыматуму. Сёння беларусы абвясцілі страйк.