Сусветныя кошты нафты паскорылі падзенне
2- 26.10.2020, 19:17
- 19,614
Кошт ф'ючэрсных кантрактаў на пастаўку нафты Brent у снежні знізіўся на 2,68%.
Глабальныя кошты нафты паскорылі зніжэнне на біржавых таргах у панядзелак, 26 кастрычніка. Пра гэта паведаміла інфармагенцтва interfax.com.
Нафта таннее на фоне асцярог інвестараў, звязаных з распаўсюджваннем каранавіруса ў ЗША і Еўропе, і хуткага аднаўлення здабычы ў Лібіі.
Кошт ф'ючэрсных кантрактаў на пастаўку нафты Brent у снежні на лонданскай біржы ICE Futures знізіўся на 2,68% да папярэдняй гандлёвай сесіі, да $40,65 за барэль.
Кошт ф'ючэрсаў на нафту WTI на снежань на таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы знізіўся на 2,89%, да $38,7 за барэль.
Дзяржаўная нафтавая кампанія Лібіі National Oil Corp. у панядзелак паведаміла, што касуе форс-мажор на радовішчы El Feel, адзначыўшы, што здабыча на ім вернецца да нармальных узроўням найбліжэйшымі днямі.