Рэжысёры Гарадзенскага драматычнага тэатра далучыліся да страйку
1- 27.10.2020, 12:06
- 13,036
У тэатры скасаваныя ўсе спектаклі і рэпетыцыі.
Рэжысёры Гарадзенскага драмтэатра далучыліся да страйку, паведамляе тэлеграм-канал Нехта.
Пазней ім прапанавалі напісаць заяву на звальненне з уласнага жадання, але спецыялісты адмовіліся. Цяпер у тэатры скасаваныя ўсе спектаклі і рэпетыцыі.
Нагадаем, што 25 кастрычніка скончыўся тэрмін Народнага ультыматуму Лукашэнку, а 26 кастрычніка ў Беларусі стартаваў Агульнанацыянальны страйк.