Вучні лінгва-гуманітарнага каледжа адказалі магутнай акцыяй на правакацыю віжоў
3- 27.10.2020, 14:46
- 31,689
Студэнты запоўнілі калідоры каледжа і скандуюць рэвалюцыйныя лозунгі.
Студэнты Менскага лінгва-гуманітарнага каледжа запоўнілі калідоры ўстановы і скандуюць «Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя!».
Гэта адбылося ў адказ на тое, што адміністрацыя выклікала віжоў і тыя затрымалі навучэнку, якая ўдзельнічала ў акцыі пратэсту, паведамляе «Наша Ніва».