Швэдскі прафзвяз IF Metall: Лукашэнка, сыходзь!
2- 27.10.2020, 15:42
- 15,193
Арганізацыя, якая аб'ядноўвае 310 тысяч чалавек, падтрымала беларускіх працоўных.
Швэдскі прафзвяз індустрыяльных рабочых IF Metall, які аб'ядноўвае 310 000 працоўных, выступіў у падтрымку беларускіх рабочых, якія страйкуюць супраць дыктатуры.
Старшыня прафзвязу Мары Нільсан выказала міжнародную салідарнасць у Facebook
«Мы падтрымліваем усеагульную забастоўку ў Беларусі!
Як старшыня прафзвязу IF Metall, я хацела б выказаць нашу падтрымку палітычнаму страйку ў Беларусі. Выдатна, наколькі цярпліва і мірна дэмакратычныя сілы і незалежны прафсаюзны рух у Беларусі выказваюць сваю агіду да цяперашняга рэжыму.
Мы ўсе паважаем вынікі дэмакратычных выбараў, на якіх воля народа была сумленна выяўленая. У выпадку з Беларуссю вынікі выбараў фальсіфікуюцца дыктатарскім рэжымам, які спрабуе ўтрымаць уладу ўсякім коштам. Гэта зусім недапушчальна.
Аляксандр Лукашэнка, сыходзь!»