18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: У 80% хворых COVID ёсць агульны сімптом

4
Навукоўцы: У 80% хворых COVID ёсць агульны сімптом
ФОТА: AFP

Гішпанскія навукоўцы правялі даследаванне.

Больш чым у 80% хворых COVID-19 адзначаецца дэфіцыт вітаміну D, прычым гэта прыкмета часцей сустракаецца ў мужчын. Такія вынікі даследавання гішпанскіх навукоўцаў у аўторак, 27 кастрычніка, былі апублікаваныя ў часопісе Journal of Clinical Endocrinology&Metabolism.

Адзначаецца, што ў шматлікіх сучасных людзей, асабліва ў пажылых, выяўляецца недастатковасць вітаміну D. Таксама апошнім часам з'яўляецца шмат публікацый пра важную ролю ва ўмовах пандэміі COVID-19 вітаміну D, які забяспечвае ўстойлівасць арганізма да каранавіруса.

Гішпанскія навукоўцы-медыкі наважылі высветліць, ці можа паніжаны ўзровень вітаміну D стаць фактарам рызыкі пры захворванні COVID-19, і ці ўплывае гэта на цяжар захворвання.

У даследаванні ўдзельнічалі 216 пацыентаў з пацверджаным COVID-19, шпіталізаваных у бальніцу Маркіза дэ Вальдэсілья пры Універсітэце Кантабрыі ў Сантандэры. Аўтары ацэньвалі ў іх у крыві ўзроўні 25-гідраксівітаміна D (25OHD) - гідраксіліраванай формы вітаміну D3, якая ўдзельнічае ў метабалічных рэакцыях арганізма. Паралельна ўзровень 25OHD вымяралі ў 197 звычайных здаровых людзей з кантрольнай групы.

Аўтары выявілі, што 82,2 адсоткаў хворых COVID-19 мелі дэфіцыт вітаміну D, у параўнанні з 47,2 працэнтамі ў кантрольнай групе - узровень 25OHD у іх у сярэднім склаў 13,8 нг/мл у параўнанні з 20,9 нг/мл у кантрольнай групе. Пры гэтым узровень у мужчын быў ніжэйшым, чым у жанчын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках