18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забастоўка на МЭТЗ працягваецца

44
Забастоўка на МЭТЗ працягваецца
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: RBC.RU

ЗАБАСТОЎКA НА ЭЛЕКТРАТЭХНІЧНЫМ ЗАВОДЗЕ Ў МЕНСКУ

Спынены ўвесь завод.

Страйкуюць два цэхі, 16-ты і 6-ты. Прыпыненне працы на іх азначае спыненне працы ўсяго завода, трох тысяч чалавек, паведамляе стачкам «Беларуськалія».

Асноўны прыбытак электратэхнічны атрымлівае за кошт продажу трансфарматараў. Трансфарматар уладкаваны так - бак-корпус, у які змяшчаецца стрыжань, заліваецца аліва і г.д. Няма бакаў - няма трансфарматара.

У 16-ым цэху вырабляюць менавіта гэтыя бакі, працу выконвае 40-50 высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, і яны далучыліся да страйку. 6-ты цэх таксама нарыхтоўчы, ключавых рабочых прыкладна столькі ж, 30-40 чалавек, сітуацыя аналагічная.

Складскія запасы бакаў былі выбраныя яшчэ ў ліпені. З гэтага моманту праца ўсяго завод залежыць ад таго, колькі прадукцыі вырабіць 16-ты і 6-ты.

Зараз у цэхах застаецца 30-40 адсоткаў асноўных рабочых. Астатнія, хто змог, узяў бальнічны, адгул, за свой кошт. Тыя, хто застаўся, робяць гранічна магчымы мінімум, проста каб не звольнілі проста цяпер.

Учора ў пачатку другой змены (а 17.00) да страйкоўцаў а 16-й прыехаў намеснік дырэктара завода ў ідэалагічнай працы. Прывёз на кожнага загад, падпісаны дырэктарам, аб адхіленні ад працы ў сувязі з невыкананнем службовых абавязкаў, уручыў тым, каго лічыць завадатарамі. Сітуацыю гэта не выправіла, там няма канкрэтнага лідара, рабочыя наважылі дзейнічаць разам, разам і страйкуюць.

Другую змену з імі правёў начальнік цэха, трэцюю - намеснік. Гэта вельмі рэдкая, амаль немагчымая сітуацыя, начальства звычайна працуе да пяці.

Начальнік вытворчасці, А.Г. Рачыцкі, пераспрабаваў усе метады ціску, што прыдумаў, абяцаў даброты, пагражаў пазбаўленнем прэміі, потым звальненнем, потым спрабаваў выклікаць на размову рабочых па адным, каб яны не адчувалі падтрымкі таварышаў. Абяцаў, што камплектуючыя завод будзе закупляць у Турцыі, і, значыць, гэтыя працоўныя не патрэбныя заводу. Абяцаў, што кожнага з іх прымусяць праз суд выплачваць па трыццаць-сорак тысяч рублёў упушчанай заводам выгады. Рабочыя слухалі, але страйкаваць працягвалі.

Хлопцы моцныя і адважныя, але чакаюць падтрымкі іншых прадпрыемстваў. На заводзе страйкуюць, італьянкім страйкам ці адкрыта, не толькі яны, канструктары, інжынерны склад, гэта не так прыкметна, таму што дзень прастою канструктара зусім не тое ж самае, што выключыць станок. Але фокус увагі менавіта на два гэтыя цэхі. І ціску на іх таксама аказваецца больш за ўсё.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках