«Калі я з'явіўся на свет - пад маім акном за нашу краіну змагаліся тысячы герояў»
4- 28.10.2020, 18:01
- 28,116
Арт-перфоманс, прысвечаны апошняму нядзельнаму маршу.
25 кастрычніка карнікі разганялі мірную акцыю. Быццам бы ўжо штодзённасць, але тады разгон і збіццё людзей праходзілі акурат пад сценамі радзільні, дзе знаходзяцца будучыя мамы з сардэчнымі захворваннямі, дзе на свет з'яўляюцца дзеці, піша Telegram-канал «Мая краіна Беларусь».
Страшна ад усведамлення таго, што мы жывём у краіне, дзе людзей выкрадаюць, забіваюць, пазбаўляюць волі за іх грамадзянскую пазіцыю. Невыносна, калі з'яўленне новага жыцця суправаджаецца не ласкавым голасам мамы, а выбухамі гранат і крыкамі болю.
Несумненна, дзеці, якія былі народжаныя ўвечары 25 кастрычніка, будуць жыць у новай, прыгожай і свабоднай Беларусі! А калісьці яны скажуць ужо сваім дзецям: «Калі я з'явіўся на свет - пад маім акном за нашу краіну змагаліся тысячы герояў, дзякуючы ім мы не ведаем страху і дыктатуры».
Арт прысвечаны падзеям 25 кастрычніка.