18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра расстрэл Марша на Арлоўскай: Гэта быў мой загад

127
Лукашэнка пра расстрэл Марша на Арлоўскай: Гэта быў мой загад
ФОТА: EURORADIO.FM

Прызнанне дыктатара для Гаагі.

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў дзеянні карнікаў пры разгоне пратэстаў у Менску ў нядзелю, 25 кастрычніка, паведамляе «Наша Нiва».

«Не мы былі ініцыятарамі. Вы бачылі, што было ў мінулую нядзелю. Выявы няма, хадзілі, хадзілі па Менску. Мэта была захапіць цэнтр, у цэнтр не пусцілі. Змярканне - пайшлі на аддзелы міліцыі. Пайшлі, што самае страшнае, у спальныя раёны. Цёмна, людзі перапужаныя. Хтосьці а сёмай гадзіне выйшаў з дзеткамі на вуліцу. Гэта што, нармальна, калі натоўп п'яны, ашалелы, абколаты наркотыкамі, пракураны і прапіты, сотні чалавек, рынуліся ў гэтыя раёны?

Што трэба было рабіць міліцыі? Гэта быў мой загад для таго, каб засцерагчы людзей. Пачалі выкрываць кватэры, рынуліся ў гэтыя кватэры. Прыйшлося з кватэр выцягваць гэтых наркаманаў. Гэта ненармальна, гэта недапушчальна, Валерый Палыч. Таму пачынаем працаваць», - запатрабаваў Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка Савета бяспекі Вакульчыка.

25 кастрычніка да 200 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Менска. Марш прайшоў спакойна, без інцыдэнтаў. Толькі ў самым канцы, калі ў адной з калон заставалася некалькі тысяч чалавек, яе абстралялі святло-шумавымі гранатамі і разагналі. Людзі ў раёне Арлоўскай хавалі дэманстрантаў у кватэрах. Выпадак, калі фашысты Караева ўварваліся ў адну з кватэр і білі мужчын дубінкамі, трапіў на відэа і выклікаў вялікі рэзананс.

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках