З Опернага звольнілі дырыжора, першую скрыпку аркестра, скрыпачку і альтыстку
34- 28.10.2020, 21:55
- 39,966
Учора ў Оперным тэатры прайшла акцыя салідарнасці.
Хваля паказальных звальненняў дакацілася і да Опернага тэатра.
Паводле інфармацыі Беларускага фонду культурнай салідарнасці, звольнілі першую скрыпку аркестра Рэгіну Саркісаву, якая падпісала ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў, а таксама скрыпачку Алу Джыган і альтыстку Аляксандру Пацёміну. Звольнены і Андрэй Галанаў - дырыжор Вялікага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. У спісе на звальненне і вядучы саліст Ілля Сільчукоў.
Нагадаем, учора ў Оперным тэатры прайшла акцыя салідарнасці.