На МАЗе - «італійскі» страйк
17- 29.10.2020, 10:27
- 27,353
Да яго далучыліся больш за 50 рабочых.
Два работнікі Менскага аўтамабільнага завода, якія бралі ўдзел у забастоўцы з 26 кастрычніка, звольненыя. Яшчэ трох пазбавілі 25% прэміі, 4 атрымалі вымовы.
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла крыніца на МАЗе, якая просіць не называць прозвішча. Паводле крыніцы, на прадпрыемстве больш за 50 работнікаў працягваюць «італійскі» страйк.