18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Андрэй Новік: Не магу не падтрымаць страйкоўцаў

2
Актор Андрэй Новік: Не магу не падтрымаць страйкоўцаў
Андрэй Новік

Вядучы актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі звольніўся на знак пратэсту.

Вядучы актор Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік у сваім Instagram падтрымаў страйкоўцаў і заявіў аб звальненні на знак пратэсту.

- Мяне не звольнілі, я звольніўся сам. Я проста не маю маральных сіл на тое, каб выходзіць на сцэну дзяржаўнага тэатра, калі маіх сяброў, калег, педагогаў, куміраў у найлепшым выпадку выкідваюць на вуліцу толькі праз іх грамадзянскую пазіцыю. Я не абвяшчаў страйк толькі з той прычыны, што гэта можа пацягнуць рознага кшталту наступствы як для людзей у тэатры, якіх я люблю і паважаю, так і для самога тэатра.

Але я не магу браць на сябе адказнасць за людзей, для якіх тэатр - гэта цэлае жыццё. А маўчаць я не магу. Я не магу не падтрымаць страйкоўцаў, не выказаць ім сваю падзяку. Я не магу не падтрымаць студэнтаў, пенсіянераў, сваіх калег, рэжысёраў і актораў.

Мы - людзі, якія вырабляюць нематэрыяльныя даброты, пачуцці, эмоцыі, нервы. Таму я магу вам падарыць толькі сваю салідарнасць і веру. Веру ў тое, што ўсё будзе добра і мы абавязкова вернемся.

Усе звольненыя, усе адлічаныя, ксе рэпрэсаваныя. Купалаўскі, Гарадзенскі, Новы драматычны, Team Theatre і многія іншыя. Не кажучы ўжо пра добрасумленных педагогаў і студэнтаў. Я веру ў тое, што наша беларуская культура будзе жыць, таму што (паўза) жыве Беларусь!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках