18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ад страху зачыніў мяжу, беларусы не могуць вярнуцца дадому

162
Лукашэнка ад страху зачыніў мяжу, беларусы не могуць вярнуцца дадому
ФОТА: АРХІЎ AUTO.ONLINER.BY

Улады заяўляюць, што рашэнне прынятае «ў сувязі з эпідэміяй».

Сёння ў другой палове дня стала распаўсюджвацца інфармацыя пра закрыццё мяжы з Літвой. Невядома, хто стаў ініцыятарам такога рашэння: Беларусь ці Літва, аднак вярнуцца на радзіму нашы грамадзяне не могуць. У ДПК пацвердзілі гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што рашэнне прынятае ў сувязі з пандэміяй, паведамляе onliner.by.

«На жаль, сапраўды, мяжа зараз зачыненая, - распавялі ў службе аператыўнага дзяжурства Гарадзенскай мытні. - Для многіх гэта было нечаканасцю, у тым ліку для нас. Ніхто не чакаў. Не хвалюйцеся, гэта ніякае не ваеннае становішча. Прычына ў COVID-19. Які бок стаў ініцыятарам, не магу сказаць». Таксама пакуль невядома, колькі часу працягнецца абмежаванне на ўезд.

ФОТА З САЙТА: AUTO.ONLINER.BY

Як паведамляе Telegram-канал NEXTА, дзясяткі беларусаў не пускаюць дамоў.

На беларускіх пунктах пропуску сабралася шмат машын. Нікога з прыезджых з тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы не ўпускаюць. Памежнікі разварочваюць усіх назад са словамі: «Вяртайцеся назад».

Варта адзначыць, што раней ніякага афіцыйнага распараджэння пра закрыццё межаў не было.

Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках