У вызваленага з СІЗА КДБ Шклярава абвастрыліся праблемы са здароўем
10- 29.10.2020, 17:38
- 27,055
Паўторна выяўлены COVID-19.
У паліттэхнолага Віталя Шклярава, што прасядзеў амаль тры месяцы ў СІЗА ў Беларусі і які выехаў на днях у ЗША абвастрыліся праблемы са здароўем і зноў выяўлены COVID-19, распавёў tut.by адвакат Шклярава Антон Гашынскі.
- 28 кастрычніка а 3 гадзіны ночы паводле маскоўскага часу Віталь прыбыў у Вашынгтон, яго адразу адвезлі ў шпіталь. Цяпер і найбліжэйшы тыдзень ён будзе знаходзіцца там. На жаль, яму прыйшоў станоўчы тэст на COVID-19 - паўторны, я нагадаю ў СІЗА ён ужо, мяркуючы па аналізе, ім перахварэў. Яго цяпер абследуюць, лечаць сэрца, праблемы з якім у яго пачаліся пасля перанесенай у СІЗА каранавіруснай інфекцыі, - распавёў Гашынскі.
Раней паведамлялася, што ў верасні ў затрыманага некалькі дзён трымалася высокая тэмпература. Гашынскі 29 верасня распавёў, тэст Шклярава на COVID-19 паказаў наяўнасць антыцелаў, так што, імаверна, што ён у пачатку верасня перахварэў на каранавірус. Пры гэтым ні яго, ні сукамернікаў не ізалявалі, кажа адвакат.