ДПК: Беларусь часова абмяжоўвае ўезд з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны
13- 29.10.2020, 19:15
- 37,829
Афіцыйны каментар Дзяржпамежкамітэта.
ДПК афіцыйна паведаміў «аб часовых абмежаваннях у пунктах пропуску».
«У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай у сумежных краінах Рэспубліка Беларусь часова абмяжоўвае ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны».
З паведамлення ДПК, пад абмежаванні не падпадаюць:
- супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі;
- кіроўцы транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак;
- чальцы цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных злучэнняў.
Пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Менск функцыянуе без абмежаванняў.