18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Карабаху заявілі аб падыходзе азербайджанскіх войскаў да ключавога горада

У Карабаху заявілі аб падыходзе азербайджанскіх войскаў да ключавога горада

Войска Азербайджана знаходзіцца ўсяго ў пяці кіламетрах ад горада Шушы.

Прэзідэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР) Араік Аруцюнян заявіў, што азербайджанскія войскі падышлі ўшчыльную да аднаго з ключавых гарадоў Карабаха Шушы. Відэа з ягоным зваротам з царквы Казанчацоц у Шушы ў чацвер, 29 кастрычніка, публікуе Daily Storm.

Са слоў Аруцюняна, войска Азербайджана цяпер знаходзіцца ўсяго ў пяці кіламетрах ад горада. «Іх мэта - захапіць Шушы. Хто валодае Шушы - той валодае Карабахам», - растлумачыў ён.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што верыць у перамогу, аднак падкрэсліў, што каб пераламаць сітуацыю, уладам і простым грамадзянам неабходна аб'яднацца для абароны Шушы.

Горад Шушы знаходзіцца ў 11 кіламетрах ад сталіцы НКР Сцяпанакерта. Акрамя таго, праз яго пралягае дарога, якая звязвае Сцяпанакерт з Арменіяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках