18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Нам ніякай інфармацыі не паступала пра закрыццё Беларуссю мяжы

5
Кіраўнік МЗС Літвы: Нам ніякай інфармацыі не паступала пра закрыццё Беларуссю мяжы
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

У Літве не паверылі, што Беларусь закрыла мяжу праз каранавірус.

Вільня не атрымлівала ніякіх афіцыйных апавяшчэнняў аб тым, што Беларусь закрывае для ўезду сваю мяжу з Літвой. Пра гэта ў чацвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Праз дыпламатычныя каналы нам ніякіх папярэджанняў, ніякай інфармацыі не паступала. Паводле наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, мяжа закрытая нібыта праз сітуацыю з каранавірусам», - сказаў ён.

Лінкявічус выказаў сумнеў, што мяжу закрылі праз COVID-19.

«Не думаю, што сітуацыя з каранавірусам магла быць найважнейшай прычынай», - выказаў меркаванне ён. Кіраўнік МЗС Літвы адзначыў, што перасякаць мяжу не дазваляецца не толькі літоўцам, але і беларусам. «Грузавыя машыны, здаецца, - сказаў ён, - праз мяжу прапускаюць».

Нагадаем, сёння, 29 кастрычніка, Беларусь часова абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Пад абмежаванні не падпадаюць: супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі; кіроўцы транспартных сродкаў, прызначаных для выканання міжнародных аўтамабільных перавозак; чальцы цягніковых і лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных злучэнняў.

Разам з тым пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Менск функцыянуе без абмежаванняў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках