14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар рабочых - кіраўніцтву «Нафтана»: У вас ёсць выбар - стаць гнюсамі або застацца людзьмі

10
Лідар рабочых - кіраўніцтву «Нафтана»: У вас ёсць выбар - стаць гнюсамі або застацца людзьмі

Адкрыты зварот старшыні незалежнага прафзвязу да адміністрацыі прадпрыемства.

Адкрыты зварот старшыні першаснай арганізацыі працаўнікоў ААТ «Нафтан» Беларускага Незалежнага прафзвязу Генадзя Вароны да адміністрацыі і кіруючага складу прадпрыемства апублікаваў сайт belnp.org.

Прычынай звароту стаў ціск на сябраў Незалежнага прафзвязу. Са слоў прафзвязнага лідара цяпер прадстаўнікі адміністрацыі «настойліва рэкамендуюць выйсці з Незалежнага прафзвязу, у адваротным выпадку пагражаюць прадузятым стаўленнем пры здачы іспытаў па ТБ ці не падаўжэннем кантракту».

Генадзь Варона нагадаў кіраўніцтву пра парушэнні асноўнага закона Беларусі, Працоўнага кодэкса Беларусі, Калектыўнай дамовы і міжнародных нормаў прынятых нашай краінай. За што прадугледжана крымінальная адказнасць:

- У выпадку ўзнікнення ціску на вас з боку адміністрацыі любога ўзроўню, звяртацца ў прафзвяз на месцы або ў офіс прафзвязу, - звярнуўся прафзвязны лідар да работнікаў. - Звяртаюся да прадстаўнікоў адміністрацыі. У вас ёсць выбар: стаць гнюсамі, якія топчуць асноўны закон Рэспублікі Беларусь - Канстытуцыю, або застацца людзьмі, якія паважаюць правы, годнасць і погляды іншых людзей.

Таксама нагадаў генеральнаму дырэктару Аляксандру Дзямідаву пра тое, што быць ці не быць ў прафзвязе асабістая справа і законнае права кожнага работніка прадпрыемства. Запатрабаваў спыніць незаконныя дзеянні на ААТ «Нафтан».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках