14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бітва за Алену

2
Бітва за Алену

Як вядомая баскетбалістка мабілізавала беларусаў.

30 верасня ў Нацыянальным аэрапорце затрымалі баскетбалістка Алену Леўчанку. Дзяўчына збіралася адправіцца на лячэнне і рэабілітацыю. Затрыманне знакамітай спартоўкі і наступны арышт на 15 дзён ужо паспелі нарабіць шуму ў РБ, піша tribuna_by.

Усяго праз некалькі гадзін пасля затрымання на Акрэсціна сабраліся прадстаўнікі беларускай спартовай супольнасці, сябры і заўзятары Алены (блізу 100 чалавек);

Фонд спартыўнай салідарнасці заклікаў увесь беларускі спорт да байкоту спаборніцтваў;

Гандбалісты «Віцязя» ў знак салідарнасці са спартоўкай не выйшлі на гульню (за гэта клуб знялі са спаборніцтваў), пра зняцце з чэмпіянату другой лігі заявілі футбалісты «Першага рэгіён», з чэмпіянату Менска - гульцы «Тарпеда»;

Жаночы баскетбольны клуб «Гарызонт» падтрымаў Леўчанку;

Выявы Леўчанкі з'явіліся па ўсёй сталіцы: на дамах, баскетбольных шчытах і прыпынках;

Васіль Хамутоўскі прысвяціў баскетбалістцы жывы эфір Лігі Еўропы на VOKA TV;

У сацсетках быў запушчаны флэшмоб #ленадержись, праз які выказваюцца ўсе неабыякавыя людзі і спартыўная грамадскасць: Ціханоўская, вядучая Бонд, журналісты Тасман, Панкавец, Карней, экс-сябра КДК АБФФ Венчыкаў, лыжнік Далідовіч, штангіст Арамнаў, баец Гуркоў, валейбалісты Гендэль і Удрыс, каментатар Антанян, футбалісты Ковель, Драгун, Касцюкевіч, Сігневіч, былы прэс-сакратар «Дынама» Хіжынкова і іншыя.

У падтрымку спартоўкі выказаліся баскетбольныя топы Беларусі і свету: Мешчаракова, Марчанка, Троіна, Сныціна, Хардзінг, Груда, Местда, Кантар, Пенічайра і яшчэ дзясяткі спартоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках