14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоркі спорту згулялі ў баскетбол, каб падтрымаць Алену Леўчанку

3
Зоркі спорту згулялі ў баскетбол, каб падтрымаць Алену Леўчанку

Атрымаўся надзвычайны матч.

Алена Леўчанка - адна з найлепшых баскетбалістак у гісторыі Беларусі. У свой час яна гуляла ў фінале WNBA і прызнавалася найлепшай цэнтравой чэмпіянату свету. Але ў сераду спартоўка апынулася за кратамі праз удзелу ў несанкцыянаваным мітынгу. За актыўную грамадзянскую пазіцыю суд Ленінскага раёна «зачыніў» Леўчанку, якая адпраўлялася на рэабілітацыю ў Нямеччыну, на 15 дзён. Нагадаем, яе затрымалі проста ў аэрапорце, піша «Трибуна».

Такое рашэнне ўладаў абурыла беларускую спартыўную грамадскасць. Леўчанку масава падтрымліваюць у сацыяльных сетках, а на вуліцах Менска нават з'яўляюцца муралы з яе выявай. Аляксандр Івулін не мог застацца ў баку і прапанаваў дзецям з SOS.BY (свабоднае аб'яднанне спартоўцаў Беларусі) згуляць баскетбольны матч у падтрымку Алены. Атрымаўся выдатны матч, у якім паўдзельнічалі Ягор Мешчаракоў, Васіль Хамутоўскі, Надзея Астапчук, Канстанцін Якаўлеў і Аляксандра Герасіменя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках