14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хворага на COVID-19 Парашэнку шпіталізавалі

8
Хворага на COVID-19 Парашэнку шпіталізавалі
ПЯТРО ПАРАШЭНКА

Пятага прэзідэнта Украіны шпіталізавалі ў адну з кіеўскіх лякарняў.

Пятага прэзідэнта Украіны, дэпутата Вярхоўнай Рады ад партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пятра Парашэнку, які нядаўна заразіўся каранавірусам, шпіталізавалі. Пра гэта 3 кастрычніка паведаміла ў Facebook прэс-служба «Еўрасалідарнасці».

«Сёння з COVID-19 змагаюцца мой муж і наша дачка. Пётр Аляксеевіч шпіталізаваны ў адну з кіеўскіх лякарняў, якая лечыць хворых на каранавірус. Нягледзячы на тое, што ў майго мужа двухбаковае запаленне лёгкіх, ён валодае моцнай воляй і дэманструе яе ў барацьбе з хваробай. Ён дакладна прытрымліваецца прапісанага пратаколу лячэння», - цытуе прэс-служба партыі жонку Пятра Парашэнкі Марыну.

Каранавірусам заразілася адна з дзвюх дачок Парашэнкі. У паведамленні «Еўрапейскай салідарнасці» імя дачкі не назвалі.

Станоўчы тэст на COVID-19 Парашэнка атрымаў 29 верасня. З ягоных слоў, з гэтага часу ён лячыўся дома.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках