14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы падзяляем каштоўнасці, за якія вы змагаецеся, салідарныя з вамі і верым у вас»

6
«Мы падзяляем каштоўнасці, за якія вы змагаецеся, салідарныя з вамі і верым у вас»

Зварот удзельнікаў расейскіх рухаў да беларусаў.

Больш за сто ўдзельнікаў расейскіх грамадзянскіх рухаў і арганізацый звярнуліся да грамадзянаў Беларусі са словамі падтрымкі і салідарнасці.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" публікуе тэкст звароту:

"Дарагія сябры!

Мы выдатна разумеем, што ўяўная абыякавасць расейскай грамадскасці ў дачыненні да падзей, што адбываюцца ў Беларусі, можа спарадзіць цяжкае здзіўленне сярод яе грамадзянаў, якія змагаюцца цяпер за свабоду, праўду і сваю чалавечую годнасць.

Мы абавязаныя вам сказаць: мы зусім не безуважныя да вашай барацьбы. Уся тая Расея, якая да сёння здолела захаваць розум і гонар ва ўмовах шматгадовага ціску на асноўныя правы і свабоды і масаванага ўздзеяння гіганцкай прапагандысцкай машыны, якая пакінула далёка ззаду савецкі агітпрап, – з вамі і за вас.

Мы са здзіўленнем і захапленнем сочым за грандыёзнымі падзеямі, што разгортваюцца на нашых вачах, – нараджэннем грамадзянскай нацыі ў ходзе масавага негвалтоўнага пратэсту. Мы не верым ніводнаму слову дыктатара і ягоных набліжаных, якія сутаргава спрабуюць утрымаць у сваіх руках не належную ім уладу. Мы падзяляем каштоўнасці, за якія вы змагаецеся. Мы верым вам і верым у вас.

Мы з жахам і болем назіраем за зверствамі АМАПу ў Менску і іншых гарадах Беларусі. З жахам і болем адчуваем мы сваё бяссілле, немагчымасць дапамагчы вам, асабліва відавочныя на фоне дакладнай, прыгожай і добрай сілы вашага пратэставага руху. Менавіта гэтае пачуццё – сапраўдная прычына маўчання многіх расейцаў: нам сорамна за сваё бяссілле.

Вядома, сацыяльныя сеткі – адзіны сегмент нашай інфармацыйнай прасторы, яшчэ не ўзяты пад кантроль пуцінскай цэнзурай – перапоўненыя расейскімі пастамі ў падтрымку вашай барацьбы за свабоду. Вядома, дзясяткі і сотні нашых суграмадзянаў – не толькі ў Маскве і Пецярбургу, але і ў іншых гарадах Расеі – увесь час выходзяць на пікеты салідарнасці з беларусамі. Вядома, многія дзеячы расейскай культуры цалкам пэўна выказаліся наконт беларускіх падзей. Вядома, судружнасць расейскіх праваабарончых арганізацый выпусціла шэраг зваротаў з пратэстам супраць міліцэйскага гвалту і прававога бязмежжа ў Беларусі Лукашэнкі і ягоных апрычнікаў. Вядома, некаторыя з нас працуюць з міжнароднымі структурамі і замежнымі партнёрамі ў вашу падтрымку.

Але мы выдатна разумеем, якія недастатковыя гэтыя нашы намаганні і наколькі больш значных дзеянняў мае права чакаць народ Беларусі ад народа Расеі. Калісьці, у студзені 1991 года, сотні тысячаў людзей выйшлі на вуліцы Масквы, каб прадэманстраваць салідарнасць з Літвой. Яшчэ шэсць гадоў таму на Марш міру супраць вайны з Украінай выходзілі дзясяткі тысячаў чалавек.

Сёння абыякавасць, апатыя, стомленасць, пачуццё безнадзейнасці, якія ахапілі нашых суграмадзянаў, не дазваляюць выйсці на вуліцу і дзясятку тысячаў. У гэтым і палягае велізарная розніца паміж нацыяй, якая на нашых вачах за кароткі тэрмін ператварылася ў супольнасць свабодных і адказных грамадзянаў, і народам, які ўсё яшчэ не выйшаў з здранцвення, перастаў адчуваць сябе суб'ектам Гісторыі і палітыкі. Вам, якія сталі моцнымі, сёння цяжка зразумець наша бяссілле.

Пакуль мы не ў сілах паўплываць на наш урад, які ганебна прызнаў легітымнасць дыктатара і фактычна спрыяе ўтрыманню яго ва ўладзе. Наш урад даўно разарваў сувязь паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю і ставіцца да яго як да ўнутранага ворага. Галасы тых, хто салідарны з вамі, – а такіх у нашай краіне нямала, – не чуваць ні на расейскіх афіцыйных тэлеканалах, ні ў расейскай афіцыйнай прэсе: такім, як мы, туды ўваход забаронены.

Можа быць, прыклад брацкага беларускага народа абудзіць Расею ад летаргіі. Гэта не выключана: мы не можам ведаць сцэнарыяў будучыні.

Але вы павінны ведаць: дэмакратычная Расея катэгарычна выступае супраць падтрымкі, якая чыніцца расейскім кіраўніцтвам Аляксандру Лукашэнку. І, само сабой зразумела, мы не станем маўчаць, калі наш урад паспрабуе распачаць якія-небудзь дзеянні, накіраваныя на знішчэнне або парушэнне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

Мы ўсведамляем, што, не прымаючы непасрэднага ўдзелу ў вашай барацьбе, мы выглядаем у вашых вачах – ды і ў сваіх уласных – не самым лепшым чынам. На жаль, сёння мы не можам дапамагчы вам амаль нічым, акрамя словаў салідарнасці і падтрымкі. Мы можам толькі сказаць: мы з вамі і зычым вам перамогі. Спадзяемся, што заўтра мы зможам стаць побач з вамі і не адступіць. Нам вельмі важна, каб беларусы ведалі пра гэта.

За вашу і нашу свабоду! Жыве Беларусь!

3 кастрычніка 2020 г.

Удзельнікі расейскіх грамадзянскіх арганізацый і рухаў:

Аляксандр Даніэль, чалец кіравання Міжнароднага "Мемарыялу"

Юрый Джыбладзэ, Цэнтр развіцця дэмакратыі і правоў чалавека

Ірына Фліге, НДЦ "Мемарыял", Санкт-Пецярбург

Лілія Шыбанава, сябра Маскоўскай Хельсінкскай групы

Валянцін Гефтэр, Інстытут правоў чалавека, Масква

Святлана Ганушкіна, старшыня Камітэта "Грамадзянскае спрыянне", сябра Рады і кіраўніца сеткі "Міграцыя і Права" Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

Наталля Еўдакімава, Праваабарончая рада Санкт-Пецярбурга

Барыс Бяленкін, гісторык, чалец Кіравання Міжнароднага таварыства "Мемарыял", дырэктар бібліятэкі таварыства "Мемарыял"

Ігар Карлінскі, сябра Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга

Валерый Баршчоў, праваабаронца, сустаршыня Маскоўскай Хельсінкскай групы

Юрый Несцераў, дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі 2-га склікання, сябра Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга, чалец партыі "Яблык"

Марына Агальцова, адвакатка, старэйшая юрыстка Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

Святаслаў Храмянкоў, старшыня Іркуцкай рэгіянальнай праваабарончай арганізацыі "Сібір без катаванняў"

Таццяна Даруціна, сябра Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга

Роберт Латыпаў, Пермскае краявое аддзяленне таварыства "Мемарыял"

Іван Васільеў, супрацоўнік Пермскага "Мемарыялу"

Дзмітрый Акунцаў, супрацоўнік Пермскага "Мемарыялу"

Вітус Медыя, Паўночна-Заходняя грамадзянская акадэмія

Аксана Парамонава, "Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга"

Алег Арлоў, чалец Рады Праваабарончага цэнтра "Мемарыял", чалец кіравання Міжнароднага таварыства "Мемарыял"

Ніна Катэрлі, пісьменніца, сябра Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга

Аляксандр Чаркасаў, старшыня Рады Праваабарончага цэнтра "Мемарыял"

Сяргей Лукашэўскі, дырэктар Сахараўскага цэнтра

Сяргей Давідзіс, праваабаронца

Леанід Крыкун, адвакат, Міжнародная калегія адвакатаў "Санкт-Пецярбург"

Магамед Муцольгаў, журналіст, праваабаронца, кіраўнік Праваабарончай арганізацыі "МАШР"

Валянціна Чараваценка, грамадская дзяячка

Рыгор Дурнаво, АУС-Інфа

Аляксандр Вярхоўскі, дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра "Сава"

Георгій Сатараў, Прэзідэнт фонду Індэм

Яўген Хасоеў, праваабаронца, юрыст ІРПАА "Сібір без катаванняў"

Галіна Жданава, праваабаронца, валанцёрка ІРПАА "Сібір без катаванняў"

Павел Глушчанка, праваабаронца, валанцёр ІРПАА "Сібір без катаванняў"

Сяргей Навумаў, каардынатар "Паштоўкі" ў Хабараўскам краі

Наталля Узнясенская, грамадзянская актывістка, Санкт-Пецярбург

Айдана Фядосік, дырэктар АНО "Права кожнага"

Ігар Сажын, праваабаронца, Сыктыўкар

Мікалай Сарокін, старшыня Кастрамскога "Мемарыялу"

Надары Хананашвілі, дэпутат муніцыпальнай акругі Акадэмічнай

Ганна Шараградская, медыя экспертка, праваабаронца, Пецярбург

Леанід Петрашыс, кіраўнік АНО "Грамадскі кантроль"

Наталля Таўбіна, дырэктарка Фонду "Грамадскі вердыкт"

Дзмітрый Дуброўскі, гісторык, сябра Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга

Андрэй Суслаў, Камітэт за свабоду меркаванняў

Алег Новікаў, Фонд "Грамадскі вердыкт"

Міхаіл Шнэйдэр, сустаршыня МГА Партыі народнай свабоды (ПАРНАС)

Юрый Савенка, прэзідэнт Незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі Расеі

Любоў Вінаградава, сябра кіравання Расейскага даследчага цэнтра правоў чалавека

Асмік Новікава, сацыёлаг, Фонд "Грамадскі вердыкт"

Ірына Пратасава, праваабаронца

Сяргей Нікіцін, актывіст Amnesty International UK, былы дырэктар Amnesty International Russia

Леў Панамароў, старшыня Нацыянальнай грамадскай арганізацыі "За правы чалавека"

Ірына Кізілава, грамадзянская актывістка

Вячаслаў Бахмін, сустаршыня Маскоўскай Хельсінкскай групы

Галіна Арапава, дырэктарка Цэнтра абароны правоў СМІ

Ганна Пастухова, старшыня Екацерынбургскага Таварыства "Мемарыял"

Анатоль Свечнікаў, старшыня Свярдлоўскага рэгіянальнага аддзялення расейскага таварыства "Мемарыял"

Алена Макей, сябра Екацерынбургскага таварыства "Мемарыял"

Святлана Астраханцава, выканальная дырэктарка Маскоўскай Хельсінкскай групы

Міхаіл Тумасаў, грамадзянскі актывіст, праваабаронца, Расейская ЛГБТ сетка

Юрый Удовін, праваабаронца, Санкт-Пецярбург

Алена Жамкова, выканальная дырэктарка Міжнароднага таварыства "Мемарыял"

Марына Пісклакова-Паркер, цэнтр АННА

Аляксей Казлоў, Solidarus e.V., Berlin

Алена Белакурава, дырэктарка Нямецка-расейскага абмену (Санкт-Пецярбург), к. паліт. навук, дацэнт СЗИУ РАНХиГС, сукаардынатарка Экспертнай групы даследаванняў грамадзянскай супольнасці Грамадзянскага форуму ЕЗ – Расея

Вадзім Карасцялёў, выкладчык, грамадзянскі актывіст

Сяргей Крывенка, сябра кіравання Міжнароднага таварыства "Мемарыял"

Аляксей Сакалоў, кіраўнік НКО "Прававая аснова", Екацерынбург

Алена Шахава, старшыня СПб ГА "Грамадзянскі кантроль"

Аляксандр Піхоўкін, адвакат, нефармальнае аб'яднанне абароны правоў адвакатаў "Роскомзащита"

Наталля Дзядко, дырэктарка Цэнтра спрыяння рэформе крымінальнага правасуддзя

Яраслаў Нікіценка, экалагічны і грамадзянскі актывіст

Ігар Каляпін, праваабаронца, Камітэт супраць катаванняў

Віктар Юкечаў, журналіст, дырэктар праваабарончага Фонду "Так-так-так"

Андрэй Блінушоў, сябра кіравання Міжнароднага таварыства "Мемарыял"

Любоў Масеева-Элье, сябра рады Калужскага руху "За правы чалавека"

Андрэй Каліх, незалежны журналіст, грамадзянскі актывіст

Мікалай Шчур, Уральская праваабарончая група

Таццяна Шчур, Уральская праваабарончая група

Юлія Серада, сябра кіравання Міжнароднага таварыства "Мемарыял"

Іван Паўлаў, адвакат, Каманда 29

Дзмітрый Шаўчэнка, АНО "Грамадзянская ініцыятыва супраць экалагічнай злачыннасці"

Уладзімір Кара-Мурза (мл.), гісторык, грамадскі дзеяч, старшыня Фонду Барыса Нямцова за свабоду

Фелікс Рыўкін, грамадзянскі актывіст

Віктар Шайко, удзельнік руху "За правы чалавека"

Усевалад Лухавіцкі, сустаршыня МПРО "Настаўнік"

Леанід Пярлоў, настаўнік, ганаровы работнік агульнай адукацыі РФ, чалец прафзвязу "Настаўнік"

Іван Меньшыкаў, настаўнік матэматыкі, прафзвяз "Настаўнік", Санкт-Пецярбург

Ганна Інюціна, настаўніца, сябра Рады МПРО "Настаўнік"

Леў Штэрнберг, грамадзянскі актывіст

Аркадзь Кузняцоў, прафзвяз "Настаўнік", Масква

Яўгенія Літвінава, Праваабарончая рада Санкт-Пецярбурга

Марына Дубровіна, адвакатка

Аніта Собалева, юрыстка, выкладніца правоў чалавека

Рыгор Міхноў-Вайтэнка, Грамадскі камітэт "Свабода сумленьня"

Надзея Агішава, дэпутатка Пермскай гарадской Думы (партыя "Яблык"), сябра кіравання Пермскага "Мемарыялу"

Марына Рыхванова, грамадская дзяячка, Іркуцк

Ларыса Фефілава, праваабаронца, Іжэўск

Аркадзь Гутнікаў, юрыст, дырэктар Санкт-Пецярбургскага інстытута права

Юрый Дзева, старшыня кіравання Пскоўскага таварыства "Мемарыял"

Марына Балуева, прафзвяз "Настаўнік"

Вольга Мірасава, аргсакратарка прафзвязу "Настаўнік"

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках