14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маас: Расеі не сысці ад санкцый, калі АЗХЗ пацвердзіць атручэнне Навальнага

12
Маас: Расеі не сысці ад санкцый, калі АЗХЗ пацвердзіць атручэнне Навальнага
ХАЙКА МААС

Міністр замежных справаў Нямеччыны расказаў пра адрасныя санкцыі супраць РФ.

Калі Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) пацвердзіць атручэнне апазіцыянера Аляксея Навальнага баявой атрутай "Навічок", Расея не здолее сысці ад санкцый. Пры гэтым санкцыі будуць адрасныя.

Пра гэта ў інтэрв'ю t-online расказаў міністр замежных справаў Нямеччыны Хайка Маас.

Паводле ягоных словаў, Нямеччына перадала справу Навальнага для расследавання ў АЗХЗ, і калі вынікі нямецкай, швэдскай і французскай лабараторый пацвердзяцца, то Еўразвяз выступіць з выразным адказам.

"Мы, краіны-ўдзельніцы ЕЗ, вызначым гэта разам. Перакананы, што ад санкцый не сысці... Санкцыі заўсёды павінны быць адраснымі і суразмернымі. Але такое сур'ёзнае парушэнне Міжнароднай канвенцыі хімічнай зброі не можа застацца без адказу. Мы згодныя з гэтым у Еўропе", – дадаў Маас.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Нямеччына адмовілася дапусціць расейскага консула да Навальнага.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках