18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінца, які 10 гадоў жыве ў Беларусі, не прапусцілі праз мяжу

1
Украінца, які 10 гадоў жыве ў Беларусі, не прапусцілі праз мяжу

У шматдзетнага бацькі Паўла Дубіны ёсць дазвол на жыхарства ў Беларусі.

Павел Дубіна - украінец, але ўжо дзесяць гадоў жыве ў Беларусі. У яго ёсць дазвол на жыхарства. На гэтым тыдні мужчына даведаўся пра смерць бацькі і разам з жонкай Алесяй у сераду, 28 кастрычніка, паехаў на пахаванне ў Луцк. У пятніцу раніцай праз зачыненыя межы вярнуцца дадому ў Берасце змагла толькі Алеся, піша tut.by.

- У Алесі і Паўла трое дзяцей. Калі яны паехалі на пахаванне, пляменнікаў пакінулі ў мяне, - расказвае сястра жанчыны Таццяна Герасімовіч. - Вярнуцца яны планавалі ў пятніцу раніцай. Учора, калі з'явілася інфармацыя, што межы закрываюць, яны сталі тэлефанаваць памежнікам на гарачую лінію. Ім адказалі: замежнікаў не прапускаюць.

Нягледзячы на гэта, у пятніцу раніцай сям'я ўсё ж наважыла паспрабаваць вярнуцца да дзяцей, і муж з жонкай паехалі ў пункт пропуску «Макраны».

- Павел ужо дзесяць гадоў жыве ў Беларусі, у яго ёсць дазвол на жыхарства. Ён аформіў усе дакументы на грамадзянства, але да няшчасця не паспеў яго атрымаць, - распавядае Таццяна. - На мяжы Алесю прапусцілі, ёй трэба будзе дзесяць дзён адседзець у карантыне, а Паўла адправілі ва Украіну. Хоць ён там ужо даўно выпісаны.

- Павел з Алесяй казалі пра тое, што яны ехалі на пахаванне, у Берасці іх чакаюць дзеці і ў яго ёсць дазвол на жыхарства?

- Так, але ім сказалі, што выйшаў дакумент, згодна з якім у сувязі з COVID-19 замежнікаў не прапускаюць, - працягвае Таццяна. - Зараз Павал едзе ў Кіеў. На самалётах пакуль усе могуць трапіць у Беларусь. Спадзяемся, калі за дзень нічога не зменіцца, вечарам мы сустрэнем яго ў Менску.

Пакуль рыхтаваўся матэрыял, Алесі атрымалася яшчэ раз датэлефанавацца на гарачую лінію памежнага камітэта. Там, са слоў Таццяны, ёй сказалі, што «паступіла распараджэнне прапускаць праз мяжу тых, у каго ёсць дазвол на жыхарства».

- Павел зноў вяртаецца ў пункт пропуску «Макраны», - кажа Таццяна. - Спадзяюся, пакуль дабярэцца з Ковеля на мяжу, пастанова не зменіцца і яго ўсё ж пусцяць. У апошнія дні ён і так перажыў нямала гора.

Нагадаем, 29 кастрычніка ў рэдакцыю сталі паступаць паведамленні ад карыстальнікаў пра тое, што беларусы не могуць вярнуцца ў краіну як мінімум з Польшчы і Літвы: іх разварочваюць на мяжы. Пазней з'явілася інфармацыя аб такіх жа праблемах і на мяжы з Украінай і Латвіяй. У Дзяржаўным памежным камітэце растлумачылі, што для асобнай катэгорыі фізічных асоб часова абмежаваны ўезд з краін-суседак праз наземныя пункты пропуску. Прычына - эпідэмічная сітуацыя.

Са слоў Антона Бычкоўскага, афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага памежнага камітэта, беларусаў на тэрыторыю нашай краіны пускаюць.

- Ёсць абмежаванні ў дачыненні да фізічных асоб, якія прыбываюць і плануюць прыбываць з тэрыторый суседніх з намі дзяржаў. Ёсць паўнамоцтвы ў памежнікаў прымаць у тым ліку і прыватныя пастановы ў залежнасці ад сітуацыі, якая складваецца ў тых, хто перасякае мяжу, - сказаў прадстаўнік ДПК.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках