У МДЛУ праходзіць масавая сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў
- 30.10.2020, 12:36
- 15,559
Разам яны абмяркоўваюць сітуацыю са страйкам.
У Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце праходзіць сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў. Разам яны абмяркоўваюць сітуацыю са страйкам і перспектывы. Сярод удзельнікаў сустрэчы ёсць некалькі адлічаных студэнтаў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».
Цяпер на абмеркаванні прысутнічае больш за 100 чалавек.
Побач пастаянна дзяжурыць міліцыя. Актыўных дзеянняў\процідзеянняў супрацоўнікі міліцыі не робяць, назіраюць за сітуацыяй.