18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Гарадзенскага драмтэатра: Як я магу граць у камедыі ў такі час?

3
Актор Гарадзенскага драмтэатра: Як я магу граць у камедыі ў такі час?
ФОТА: GRODNO.IN

Акторы тэатра адмовіліся прыступаць да працы.

З суботы, 31 кастрычніка, шасцёра актораў Гарадзенскага драмтэатра звольненыя з тэатральнай трупы. У іх ліку Васіль Мініч, Марыя Бутрымовіч, Натэла Бялугіна, Аляксандр Дзям'янаў, Марыя Мялешка і Настасся Мучко. Такім чынам, з пачатку гэтага тыдня тэатр пакінулі ўжо 8 актораў і два рэжысёры, у тым ліку і галоўны рэжысёр, піша «Вечерний Гродно».

«Забаўляць людзей у такі час я не магу»

Пра звальненне распавёў сам Васіль Мініч. З ягоных слоў, яму і яшчэ 5 артыстам тэатра сёння прапанавалі вярнуцца да ўдзелу ў пастаноўках. Аднак акторы адмовіліся прыступаць да працы.

Журналісты патэлефанавалі Васілю і даведаліся, што адбывалася сёння ў тэатры:

- Афіцыйна я і яшчэ 5 артыстаў звольненыя за невыкананне працоўных абавязкаў з суботы, 31 кастрычніка. Так, нам прапаноўвалі вярнуцца да працы, але ўсе мы падпісалі заяву аб далучэнні да страйку. Ды і як я магу граць у камедыі ў такі час?

- Не шкадуеце аб сваёй пастанове далучыцца да страйку?

- Вядома, не. Але далося гэта нялёгка. Чаго ўжо тут шкадаваць?

- Ужо ведаеце, чым будзеце займацца далей?

- Пакуль не. Буду вызначаць, шукаць, думаць.

- Што павінна адбыцца, каб вы вярнуліся ў тэатр?

- Тое, што мы пазначылі ў заяве (маецца на ўвазе відэазварот, у якім 11 работнікаў тэатра заклікалі аднавіць законнасць у краіне, вызваліць усіх палітычных зняволеных і правесці новыя празрыстыя выбары. - Рэд.). Каб спыніўся гвалт на вуліцах перш за ўсё.

- Васіль, што б вы хацелі сказаць вашым прыхільнікам і ўсім аматарам тэатра Гародні?

- Я б хацеў папрасіць прабачэння ва ўсіх. За тое, што сышоў, за тое, што пакінуў тэатр, за тое, што больш не выйду на сцэну найбліжэйшым часам. Спадзяюся, гэта скончыцца як мага хутчэй. Так, хацеў бы папрасіць прабачэння ў нашых гледачоў, у тых, хто проста любіць тэатр. І прашу зразумець мяне, што мне гэта далося нялёгка. Але гэта давялося зрабіць, бо забаўляць цяпер людзей я не магу, у мяне сэрца не каменнае. Я бачыў, як жыхароў Гародні АМАП лупцаваў на вуліцах горада. Так што вось так.

Адзначым, што Васіль Мініч прапрацаваў у драмтэатры больш за 14 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках