Віктару Бабарыку працягнулі ўтрыманне пад вартай да снежня
5- 30.10.2020, 19:53
- 20,890
Адвакаты Віктара Бабарыкі абскардзілі чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай.
Адвакаты Віктара Бабарыкі абскардзілі чарговае падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай да 18 снежня. Дата судовага пасяджэння паводле скаргі абароны пакуль невядомая, паведаміў tut.by адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
Як адзначае Лаеўскі, законных падстаў для таго, каб утрымліваць Віктара Бабарыку пад вартай, бакі абароны не бачаць.
- Іх не было ні ў чэрвені, ні цяпер. Звяртаю ўвагу, што проста капіраванне артыкула кодэкса ў пастанову следчага зусім не робіць такую пастанову законнай, - адзначае Дзмітрый Лаеўскі.
Абарона намагае: ніякіх канкрэтных абставін, якія б тлумачылі неабходнасць прымянення да Бабарыкі наогул якой-небудзь меры стрымання, указана ў пастановах не было і не паведамлялася ў судах. Хоць закон абавязвае такія канкрэтныя абставіны назваць. Ніякіх довадаў, якія б пацвярджалі падставы для ўзяцця пад варту, не называлі і не падавалі ў суд. Хоць закон абавязвае давесці, што абвінавачваны можа схавацца ці перашкодзіць расследаванню.
- Тут важна адзначыць: пастановы следчага не з'яўляюцца довадамі. Таму колькі б пастаноў ні было вынесена, гэты ніяк не з'яўляецца доказам. Доказы - гэта паказанні, экспэртызы, рэчавыя доказы і іншыя крыніцы звестак пра факты, а нічога падобнага ў пытанні меры стрымання мы ў гэтай справе не назіраем, - адзначае Лаеўскі.
Акрамя таго, згодна з законам пры прадаўжэнні тэрміну ўтрымання пад вартай орган крымінальнага пераследу павінен абгрунтаваць немагчымасць або недастатковасць прымянення іншых мер стрымання.
- Іншымі словамі, калі б нават падставы для меры стрымання меліся, то тады чаму менавіта ўзяцце пад варту, а не, напрыклад, хатні арышт або асабістае даручальніцтва? Тым не менш дастатковасць iншых мер стрымання не зняпраўджаная органамі крымінальнага пераследу, - дзівіцца адвакат.
Што да абвінавачвання, як ужо неаднаразова звяртаў увагу бок абароны, то яно нават з пункту гледжання фармулёвак непераканаўчае, не адпавядае патрабаванням закона і выклікае незлічоныя пытанні, не апісвае нават канкрэтных інкрымінаваных дзеянняў.
- Нагадаю, што бок абароны катэгарычна адхіляе ўсе абвінавачанні і не згодны з імі. А тое, што орган следства за больш чым 4 месяцы не сфармуляваў канкрэтнае дзеянне, што інкрымінуецца, таксама кажа пра непрымальнасць узяцця пад варту. Калі пры гэтым успомніць, што раней праваабарончай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі звярталася ўвага на сувязь крымінальнага пераследу Віктара Бабарыкі з рэалізацыяй ім палітычных правоў, то пытанняў узнікае яшчэ большае. Ды і, уласна, увесь працэс расследавання з чэрвеня суправаджаецца абставінамі, якія не суадносяцца з маімі ўяўленнямі пра законнасць у крымінальным працэсе, - кажа Зміцер Лаеўскі.
Абарона падкрэслівае, што затрыманне і ўзяцце Віктара Бабарыкі пад варту з'яўляецца незаконным і неабгрунтаваным, а з пункту гледжання Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах - адвольным. У сувязі з гэтым адвакаты просяць суд паступіць у адпаведнасці з прынцыпам вяршэнства права і скасаваць узяцце пад варту.
- Што тычыцца ўмоў, то трэба сказаць, што Віктар Дзмітрыевіч знаходзіцца ў вельмі няпростай абстаноўцы. Але ён трымаецца мужна і, нягледзячы ні на што, настроены змагацца, таму што няма такіх абставін, за якія ён бы адчуваў віну, ён перакананы ў правільнасці сваіх рашэнняў, адчувае падтрымку людзей і адчувае пачуццё нацыянальнага гонару за беларусаў, - распавёў Дзмітрый Лаеўскі.