Стартаваў марш у падтрымку страйкоўцаў «Гродна Азоту»
5- 31.10.2020, 15:56
- 23,938
Жыхары Гародні падтрымліваюць сваіх герояў.
Як паведамляе «Радыё Свабода», у Горадні калона з 200 чалавек, якія сабраліся ля аўтавакзала, цяпер ідзе горадам. Яны накіроўваюцца ў бок «Гродна Азоту», каб падтрымаць працоўных страйкоўцаў прадпрыемства.
Адзначым, «Гродна Азот» - адно з першых прадпрыемстваў, якое пачало забастоўку ў Беларусі. Работнікі практычна паралізавалі працу хімічнага завода.