Спецназ ЗША выратаваў амерыканскага закладніка ў Нігерыі
20- 31.10.2020, 19:00
- 30,348
Падрабязнасці аперацыі.
Элітная каманда спецназа ЗША SEAL Team 6 арганізавала дзёрзкі рэйд у заходнеафрыканскай краіне Нігерыі, ратуючы 27-гадовага грамадзяніна ЗША Філіпа Ўолтана, які быў узяты ў закладнікі, піша «Інфармацыйны супраціў».
Уолтон быў выкрадзены ў Нігеры, які мяжуе з Нігерыяй, раней на гэтым тыдні. Выратаванне закладнікаў адбылося сёння на поўначы Нігерыі.
Марскія коцікі выратавалі Уолтана пасля забойства некалькіх вінаватых у ягоным выкраданні. Каманда SEAL Team 6 была абраная для аперацыі, бо яна адказвае за Заходнюю Афрыку.
«Сілы спецапреацый ЗША правялі аперацыю для вызвалення закладнікаў на досвітку 31 кастрычніка ў Паўночнай Нігерыі, каб вярнуць амерыканскага грамадзяніна, узятага ў закладнікі групай узброеных людзей», - гаворыцца ў заяве прадстаўніка Пентагона Джонатана Хофмана.
«Гэты амерыканскі грамадзянін знаходзіцца ў бяспецы, і цяпер ён знаходзіцца на апецы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША. Падчас аперацыі ніхто з амерыканскіх вайскоўцаў не пацярпеў».
«Мы цэнім падтрымку нашых міжнародных партнёраў у правядзенні гэтай аперацыі», - дадаў Хофман. «Злучаныя Штаты будуць надалей бараніць наш народ і нашы інтарэсы ў кожным кутку свету».