18 лiстапада 2024, панядзелак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэртка: «Паўночны струмень-2» асуджаны на паразу

6
Экспэртка: «Паўночны струмень-2» асуджаны на паразу

Пастаўкі газу ад «Газпрама» у Еўропу ўжо скарачаюцца.

Расея спрабуе экспартаваць у Еўропу не толькі газ, але і свае карупцыйныя практыкі. Супольная палітыка Еўропы і трансатлантычнай супольнасці павінна супраціўляцца гэтым памкненням, мяркуе экспэртка Маргарыта Асенава, паведамляе unian.net са спасылкай на BiznesAlert.pl.

Са слоў экспэрткі, санкцыі ЗША робяць «Паўночны струмень-2» асуджаным на паразу. Асенава патлумачыла, што палітыка Амерыкі і яе супольнікаў у ЕЗ ставіць мэтай абарону энэргетычнай бяспекі Еўропы. Каб газавыя пастаўкі не былі манапалізаваныя або выкарыстаныя адной краінай, а менавіта Расеяй, для палітычнага і эканамічнага ціску на кантынент.

«Расея экспартуе не толькі газ, але і карупцыю. Варта толькі зірнуць на пагадненне паміж фірмай з Савудаўскай Арабіі і Балгаргаз аб пабудове адцінка «Турэцкага струменю» на тэрыторыі Балгарыі. Нарэшце, да гэтага праекта былі прыцягнутыя кампаніі з Расеі. Гэта сведчыць аб тым, як карупцыя дапамагае «Газпраму» ўкладаць такія пагадненні і распаўсюджваць карупцыйныя практыкі ў іншых краінах», - кажа аналітык.

Яшчэ лепшым прыкладам расейскай карупцыі стала супрацоўніцтва Масквы з былым канцлерам Нямеччыны Герхардам Шродэрам. Ён кожны год атрымлівае мільён еўраў за ўдзел у кіраванні расейскімі кампаніямі і лабізм на карысць іх праектаў у Еўропе. На думку Асенава, нягледзячы на карупцыю і лабізм у Бэрліне і Брусэлі, «Паўночны струмень-2» асуджаны на паразу.

«Папраўкі да закона «Аб супрацьстаянні ворагам Амерыкі з дапамогай санкцый», якія ўнёс Дзярждэпартамэнт ЗША, не пакідае прасторы для манэўру для тых, хто хацеў бы дапамагаць «Газпраму» з пабудовай газаправода. Санкцыі ўдараць па кампаніях, якія захочуць заняцца падтрымкай, захоўваннем абсталявання і выкананнем партовых паслуг для караблёў Расеі, датычных да будаўніцтва», - патлумачыла яна.

На думку Асенавай, гэта ж павінна тычыцца і «Турэцкага струменю,», які таксама трэба заблакаваць. Бо калі гэты газаправод будзе запушчаны, ён абмяжуе магчымасць краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы развіваць рэгіянальны рынак газу. Асабліва будзе немагчыма яго аб'яднаць з паўночна-паўднёвай воссю, чаго дамагаецца ініцыятыва «Трохмор’я».

Аналітык таксама звяртае ўвагу на тое, што пастаўкі газу ад «Газпрама» у Еўропу ўжо скарачаюцца. І гэта працягнецца на фоне павелічэння паставак звадкаванага газу з ЗША, Катара ды іншых краін.

«Газпрам застанецца важным пастаўшчыком газу, але ён не будзе дамінаваць на еўрапейскім рынку. У выніку Расеі будзе патрэбная Еўропа больш, чым у Еўропе такі пастаўшчык сыравіны», - мяркуе Асенава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках