14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя муралы: Каго беларусы ўслаўляюць стрыт-артам

1
Новыя муралы: Каго беларусы ўслаўляюць стрыт-артам
Иллюстрационное фото

Пратэставая графіка з'яўляецца ў гарадах штодня.

Калі да жніўня стрыт-артам у Беларусі займаліся толькі прафесійныя мастакі і аддзел агітацыі МНС, то пасля выбараў краіну нібы прарвала. Кожны дзень на вуліцах гарадоў Беларусі з'яўляюцца новыя плакаты, муралы і арт-аб'екты, піша onliner.by.

Цікавая стрыт-арт баталія разгарнулася на гэтым тыдні ў сталічным раёне «Менск-Мір». Раней пратэстава настроеныя жыхары квартала намалявалі на трансфарматарнай будцы БЧБ-караблік.

Камунальнікі не сталі ўжываць абрыдлы шэры квадрат і замалявалі караблік прыгожым сярэднееўрапейскім пейзажам, сапсаваць які шмат каму падалося блюзнерствам.

Жыхары надумалі пакінуць прыгажосць, але аформіць яе па-свойму. З-пад чысценькага лубочнага лужку вылез крот з вядомага чэшскага мультыка з БЧБ-сцягам у лапцы і ўсіх развесяліў.

У раёне Кальварыйскай з'явіўся мурал у гонар Ніны Багінскай і плошча, названая ў яе імя.

На трансфарматарнай будцы ў адным з менскіх двароў паказалі метамарфозы беларускага пашпарта.

Яшчэ менчукі прыдумалі арыгінальны спосаб выратаваць чырвона-белыя стужачкі ад нажоў і газавых гарэлак камунальнікаў. Наўрад ці ён будзе эфектыўным, але мінакоў павесяліў.

У вагонах метро пад шклом, прызначаным для размяшчэння рэкламы, таксама з'яўляецца гарадскі стрыт-арт. На Аўтазаводскай лініі былі заўважаныя плакаты, прысвечаныя беларускім дзяўчатам.

Жанчыны ў пратэстах увогуле сталі ўпадабанай тэмай беларускага стрыт-арту.

Цікавае і з'яўленне незафарбоўных муралаў у Менску.

Каля шырокіх дарожных развязак з'явіліся партрэты Марыі Калеснікавай і шахцёра Юрыя Корзуна, які на знак пратэсту прыкаваў сябе кайданкамі ў забоі шахты «Беларуськалія».

Менчукі не забываюцца і пра «дыджэяў пераменаў», якія ўключылі песню Цоя на мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы, за што неўзабаве трапілі на Акрэсціна.

Затрыманыя фотакарэспандэнты таксама не засталіся па-за ўвагай вулічных мастакоў.

Праз стрыт-арт менчукі таксама выказваюць салідарнасць IT-кампаніі PandaDoc.

Мурал у гонар супрацоўнікаў МНС, якія не здымалі, а распраўлялі БЧБ-сцягі, з'явіўся ў адным з двароў Савецкага раёна.

У адным з двароў Заводскага раёна на трансфарматарнай будцы з'явіўся партрэт Святланы Ціханоўскай. Праўда, яго ўвесь час вандаляць, дадаючы абразлівыя надпісы, але аўтары мурала кожны раз прыводзяць яго ў парадак.

У Віцебску таксама з'явілася некалькі вялікіх плакатаў з партрэтам Святланы Ціханоўскай.

А ў гарадзенскім парку – імправізаваныя могілкі...

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках