14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі маршу наляпілі на дзверы ЦІП партрэт Лукашэнкі з выявай крыві

Удзельнікі маршу наляпілі на дзверы ЦІП партрэт Лукашэнкі з выявай крыві
Фото: «Наша Ніва»

На паркане чырвонай фарбай пратэстоўцы напісалі "Фашысты".

Пратэстоўцы абляпілі шыльду Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў партрэтамі загінулых удзельнікаў мірных дэманстрацый, а таксама бел-чырвона-белымі налепкамі, паведамляе naviny.media

На дзверы ізалятара наляпілі чорна-белы партрэт Лукашэнкі з выявай крыві, газэту «Народная воля» і налепкі са словамі «Я не хачу гвалту», «Не забудзем, не даруем».

Аранжавыя стужкі, якія абгароджвалі тэрыторыю каля будынка цэнтра, дэманстранты знялі ды склалі іх пад муры.

Адзін з пратэстоўцаў пачаў грукаць па варотах дзяржальнам з бел-чырвона-белым сцягам, сцяг вырвалі з іншага боку і забралі. У адказ на гэта дэманстранты скандавалі «Ганьба!» і «Вызваляй!».

Яшчэ адзін пратэстовец паспрабаваў збіць відэакамеру над варотамі ЦІП, але беспаспяхова. На паркане чырвонай фарбай напісалі "Фашысты".

Неўзабаве пасля гэтага прагучала прапанова вярнуцца назад. Сабраныя адправіліся ў бок найбліжэйшага сквера, куды пад гэты час падцягнуўся хвост калоны. Дэманстранты ўз'ядналіся, і цяпер калона ідзе па праспекце Дзяржынскага ў бок мікрараёна Малінаўкі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках