14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы пра «план Маршала» для Беларусі: Гаворка ідзе пра праграму на мільярды еўраў

6
Прэм'ер Польшчы пра «план Маршала» для Беларусі: Гаворка ідзе пра праграму на мільярды еўраў
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ
ФОТА: PAP/DAREK DELMANOWICZ

План будзе рэалізаваны ў выпадку правядзення новых выбараў.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў эфіры тэлеканала TVP назваў умовы для пачатку рэалізацыі «плана Маршала», распрацаванага Вышаградскай групай. На мінулым тыдні Маравецкі прадставіў яго кіраўнікам краін Еўразвязу. Агулам ён атрымаў падтрымку.

«Гэта план дэмакратычнай Беларусі, таму мы падкрэсліваем, што папярэдняй умовай павінен быць пачатак працэсу дэмакратызацыі», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, план дае Беларусі перспектыву эканамічнага развіцця. У выніку наша краіна павінна захаваць усё лепшае, што выцякае з шчыльных сувязяў з Расеяй, але і ўключыцца ў эканамічнае рэчышча ЕЗ.

«Мы хочам прадставіць перспектыву эканамічнага развіцця, пазітыўных эканамічных пераўтварэнняў, якія, з аднаго боку, захавалі б усё найлепшае для Беларусі з пункту гледжання сувязі з Расеяй, і ў той жа час ўключылі б Беларусь у эканамічнае рэчышча ЕЗ», - сказаў ён .

Маравецкі адзначыў, што гаворка ідзе пра праграму на мільярды еўраў, разлічаную на некалькі гадоў. Паводле ягонай ацэнкі, для бюджэтаў краін ЕЗ гэта не такія вялікія сумы, але і не зусім нязначныя.

«Гэта пытанне мільярдаў у перспектыве некалькіх гадоў, якія могуць дапамагчы як у развіцці інфраструктуры, так і ў падтрыманні стабільнасці, напрыклад, энэргетычнай сістэмы, бо сёння вядома, што яна вельмі залежыць ад Расеі. Для рэалізацыі гэтага энэргетычнага суверэнітэту патрэбны новыя інвестыцыі», - дадаў прэм'ер.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках