14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя інвестары забіраюць грошы з расейскіх фондаў акцый

2
Міжнародныя інвестары забіраюць грошы з расейскіх фондаў акцый

Усяму віной - геапалітычныя рызыкі.

Міжнародныя інвестары зноў сталі забіраць грошы з расейскіх фондаў акцый, сведчаць звесткі Emerging Portfolio Fund Research (EPFR). За тыдзень, які скончыўся 30 верасня, адток сродкаў з іх склаў 39 млн даляраў, перавысіўшы прыток тыднем раней. З сярэдзіны мінулага чэрвеня нерэзідэнты вывелі з фондаў акцый амаль 0,5 млрд даляраў, піша finanz.ru.

Замежнікі працягваюць паступова скарачаць экспазіцыю на расейскія актывы, перш за ўсё за кошт росту геапалітычных рызык, кажа партфельны кіраўнік "Альфа-Капіталу" Эдуард Харын. З масавым адтокам замежнага капіталу сутыкнуліся на мінулым тыдні большасць развіваных рынкаў, дадае кіраўнік аналітычнай управы банка "Зеніт" Уладзімір Еўстіфееў. Паводле ягоных слоў, рызыкі другой хвалі таксама вызначаюць паводзіны інвестараў на высокадаходных рынках.

Пры гэтым на настрой інвестараў уплываюць і асабліва расейскія чыннікі. Так, негатыўную ролю адыграў рост падатковай нагрузкі для рэсурсных кампаній, кажа Харын. Большая частка замежных інвестараў па-ранейшаму разглядаюць расейскі рынак выключна як інвестыцыі ў такія актывы. Прынятыя Дзярждумай папраўкі аб падатку на дадатковы прыбытак ад здабычы вуглевадароднай сыравіны і скасаванне шэрагу льгот для падатку на здабычу карысных выкапняў можа пазбавіць расейскія кампаніі сотні мільярдаў рублёў даходаў.

Пры гэтым апошнія два тыдні верасня назіраецца ўстойлівы попыт на кітайскія фонды акцый, піша "Коммерсант". Так, на апошнім тыдні верасня ў іх уклалі 1,67 млрд даляраў, на папярэдняй - 1,1 млрд.

На думку Харына, вяртанне інвестараў у кітайскія актывы з'яўляецца вынікам росту імавернасці перамогі Джо Байдэна на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Палітык не рабіў жорсткіх выпадаў у бок Паднябеснай і хутчэй настроены аднаўляць стасункі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках