14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніца Еўракамісіі сышла на самаізаляцыю

Кіраўніца Еўракамісіі сышла на самаізаляцыю
УРСУЛА ФОН ДЭР ЛЯЕН
ФОТА: BLOOMBERG

Яна ўдзельнічала ў мерапрыемстве, дзе прысутнічаў чалавек, заражаны каранавірусам.

Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен сышла на самаізаляцыю пасля кантакту з чалавекам, хворым на COVID-19. Пра гэта фон дэр Ляен паведаміла на старонцы ў Twitter, піша unian.net.

- Мне паведамілі, што ў мінулы аўторак я ўдзельнічала ў сустрэчы, дзе прысутнічаў чалавек, у якога ўчора быў дадатны вынік на COVID-19. Таму ў адпаведнасці з дзейнымі правіламі я ізалююся да заўтрашняй раніцы. У чацвер у мяне быў адмоўны вынік, а сёння я зноў здала тэст, - напісала фон дэр Ляен.

Прэзідэнтка павінна была наведаць штогадовы саміт Украіна-ЕЗ, які быў запланаваны на 6 кастрычніка ў Брусэлі. Саміт павінен быў адбыцца 1 кастрычніка, але яго перанеслі праз адтэрміноўку сустрэчы лідараў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках