14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явіліся асабістыя звесткі 20 работнікаў менскай пракуратуры

34
У сеціве з'явіліся асабістыя звесткі 20 работнікаў менскай пракуратуры

Апублікаваныя адрасы, нумары тэлефонаў.

Telegram-канал NEXTA апублікаваў асабістыя звесткі 20 работнікаў менскай пракуратуры. Сярод апублікаваных звестак - хатнія адрасы, нумары мабільных тэлефонаў.

«На беззаконне і заняволенне народа лукашысты наладжваюць усю сістэму. Але асабліва значныя злачынцы тут - вярхавіна сталічнай пракуратуры. Іх нерэагаванне на беззаконне бандытаў у форме кваліфікуецца няйначай як «злачынная бяздзейнасць» - і надалей таксама стане прадметам крымінальных спраў. Сёння мы публікуем першыя 20 імёнаў галоўных іх прадстаўнікоў, з іх адрасамі працоўнымі і мабільнымі тэлефонамі. Усе яны наўпрост датычныя да знішчэння законнасці. І калі расследаванні злачынстваў міліцыі і іншых спецатрадаў не пачнуцца, то неўзабаве мы прадоўжым. Ніхто не застанецца ананімным», - піша Telegram-канал.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках