14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ніхто не хоча ісці на маё месца, але я больш не хачу працаваць на дзяржаву»

14
«Ніхто не хоча ісці на маё месца, але я больш не хачу працаваць на дзяржаву»
ВІТАЛЬ КРАСНІЦКІ
ФОТА: «Вячэрні Бабруйск»

У сярэдзіне жніўня Віталь Красніцкі стаў адным са стваральнікаў страйкаму на «Белшыне».

У сярэдзіне жніўня былы працаўнік «Белшыны» аператар ПТС Віталь Красніцкі стаў адным са стваральнікаў страйкаму на прадпрыемстве.

– У страйкам уступіла блізу 10 чалавек. Мы склалі нашы патрабаванні, аднеслі ў прафкам – усё зрабілі. 18 жніўня абвесцілі страйк. Але іншыя людзі пабаяліся актыўна да нас далучацца, – расказвае tut.by Віталь.

Ужо 27 жніўня яго звольнілі, за некалькі дзён да гэтага заблакаваўшы працоўны пропуск. Віталь кажа, што звольнілі яго за прагул: «некалькі чалавек пацвердзілі адсутнасць на працоўным месцы больш за тры гадзіны». Раней і сам Віталь, і ягонае кіраўніцтва падрабязна расказвалі пра сваё бачанне той сітуацыі.

– У выніку на маё месца ніхто не хоча ісці. Гэта вельмі цяжкая праца, менавіта фізічна. Мне казалі: вярніся да працы, усё забудзецца. Але я больш не буду працаваць на дзяржаву, – тлумачыць сваю пазіцыю Віталь.

Яшчэ праз некалькі дзён, 30 жніўня, яго затрымалі на мітынгу, куды ён выйшаў з партрэтам Лукашэнкі, перавязаным чорнай стужкай.

У агульнай колькасці Віталь правёў у ІЧУ 27 сутак і павінен заплаціць 45 базавых велічыняў штрафу (1215 рублёў). Такое пакаранне ён атрымаў за чатыры эпізоды ўдзелу ў мітынгах і дзве няяўкі на выклік.

– Выйшаў я 28 верасня а 12 гадзіне дня. Цяпер хаваюся, дома не з'яўляюся, таму што мінулы раз мяне забралі проста ад дома, – кажа Віталь. – Але ў ІЧУ стаўленне да мяне было добрым.

Працаваць на дзяржаўных прадпрыемствах Віталь больш не хоча. Цяпер ён плануе мяняць прафесію.

– Мне вельмі дапамагаюць менскія айцішнікі. Пакуль я сядзеў, мне аплацілі камуналку, каб у мяне не забралі жыллё, таму што я жыву ў інтэрнаце, дапамагалі фінансава. Адзін хлопец-айцішнік паднёс мне ўсе спецыяльнасці, я выбраў тое, што крыху ўмею, таму што яшчэ ў школе пачынаў гэтым займацца – SQL, базы звестак. Яны гатовыя дапамагчы з навучаннем, кажуць, каб я пераязджаў у Менск, могуць дапамагчы з кватэрай. Я ім давяраю. З'язджаць з Беларусі не планую. Мне прапаноўвалі паехаць у Кіеў, але я адмовіўся, таму што ад мяне тут будзе больш карысці.

Пра сітуацыю на «Белшыне» Віталь ведае ад сваіх былых калегаў. Кажа, што «справы ніяк, усе баяцца».

– З актывістаў, якія ўваходзілі ў страйкам, звольнілі пяць чалавек. Адзін з іх з'ехаў у Чэхію, астатнія працуюць на прыватных прадпрыемствах, – кажа Віталь.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках