14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля выбараў у Кыргызстане тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы

7
Пасля выбараў у Кыргызстане тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы
ФОТА: DPA

Апазіцыя аспрэчвае вынікі галасавання.

У цэнтры Бішкека ў панядзелак, 5 кастрычніка, праходзіць мітынг супраць папярэдніх вынікаў выбараў у парламент Кыргызстана, якія адбыліся напярэдадні. На дэманстрацыю выйшлі блізу тысяча прадстаўнікоў партый "Рэспубліка", "Ата-Мекен" ("Айчына"), "Бір Бол" і "Замандаш", цытуе інфармагенцтва "Інтэрфакс" словы прадстаўніцы апазіцыйнай партыі "Рэспубліка" Алтынай Амурбекавай, піша "Нямецкая хваля".

На цэнтральную плошчу Бішкека таксама выйшлі з пратэстам прыхільнікі Сацыял-дэмакратычнай партыі Кыргызстана і партыі "Мекенчыл". Паводле ацэнкі шэрагу СМІ, агульная колькасць удзельнікаў склала амаль тры тысячы. На сваёй старонцы ў Facebook Амурбекава апублікавала відэа з мітынгу і назвала мінулыя выбары ў парламент "самымі бруднымі".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках