14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У свеце больш за 35 мільёнаў чалавек заразіліся каранавірусам

1
У свеце больш за 35 мільёнаў чалавек заразіліся каранавірусам
ФОТА: GETTY IMAGES

У лідарах знаходзяцца ЗША.

З пачатку пандэміі COVID-19 у свеце агульная колькасць памерлых ад звязаных з каранавірусам захворванняў дасягнула 1 036 111 чалавек, павялічыўшыся за дзень на 4 535, паведамляе сайт Сharter97.org са спасылкай на інфармацыю амерыканскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса.

Паводле звестак універсітэта, на раніцу панядзелка колькасць інфікаваных у свеце склала 35 079 971, ачунялі 24 429 000 чалавек.

У лік краін, у якіх больш за 4 млн зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса, увайшлі ЗША, Індыя і Бразілія.

У Злучаных Штатах выяўленыя 7 420 971 заражаных, памерлі 209 794 чалавекі, вылекаваліся больш за 2,9 млн.

На другім месцы ў колькасці заражаных застаецца Індыя, дзе зафіксаваныя 6 623 815 хворых. 102 695 чалавек памерлі і больш за 5,5 млн паправіліся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках