14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія рыхтуе лекі супраць COVID-19 у форме спрэю

2
Аўстралія рыхтуе лекі супраць COVID-19 у форме спрэю

Кампанія Ena Respiratory прыцягнула $8,24 мільёна на распрацоўку спрэю.

Аўстралійская біятэхналагічная кампанія Ena Respiratory заявіла: яе спрэй для носа, які цяпер распрацоўваецца як сродак умацавання імуннай сістэмы чалавека для барацьбы з прастудай і грыпам, значна знізіў развіццё каранавіруса ў жывёльных мадэлях, піша healthinfo.ua.

Даследаванне на тхарах паказала, што прадукт пад назвай INNA-051, які можна выкарыстоўваць у якасці дадатку да вакцын, зніжае канцэнтрацыю каранавіруса на 96%. Кампанія Ena Respiratory, са слоў яе прадстаўнікоў, будзе гатовай выпрабаваць INNA-051 на людзях менш чым праз 4 месяцы пры ўмове паспяховых даследаванняў таксічнасці і адабрэння рэгулятараў.

Кампанія прыцягнула 8,24 мільёна даляраў на распрацоўку спрэю. Да інвестараў належыць венчурная кампанія Brandon Capital Ltd, федэральны ўрад Аўстраліі, пенсійныя фонды і біятэхналагічны гігант CSL Ltd (AX:CSL).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках