14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску ў нядзелю людзей затрымлівалі пасля малітвы ў храме

15
У Ваўкавыску ў нядзелю людзей затрымлівалі пасля малітвы ў храме
ПРАТЭСТЫ Ў ВАЎКАВЫСКУ Ў ЖНІЎНІ ГЭТАГА ГОДА
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: VOLKOVYSK.BY

На малебен за Беларусь прыйшлі амаль 150 чалавек.

У мінулую нядзелю, 4 кастрычніка, у Ваўкавыску людзі ўпершыню не выйшлі на нядзельны пратэст - а пайшлі ўдзень у адзін з праваслаўных храмаў памаліцца за Беларусь. На малебен прыйшлі блізу 150 чалавек. А пасля яго заканчэння людзей затрымлівалі і везлі ў РАУС «на размову», паведамляе партал hrodna.life. Пра затрыманні пасля службы таксама паведамлялі чытачы tut.by.

Раней малебен праходзіў а 17.00, распавёў ваўкавыскі святар Аляксандр Богдан. Аднак у мінулую нядзелю служба прайшла раней - у абедзенны час. Гэта зрабілі на просьбу вернікаў. Айцец Аляксандр адаслаў прапанову вернікаў да благачыннага [памочніка святара ў царкоўнай акрузе ў складзе епархіі] Ваўкавыска іерэя Аляксандра Юзвы. Той пагадзіўся - і сам адслужыў малебен.

Прыйсці мог кожны ахвотны, аднак пры ўмове, што ў храме не будзе сімволікі і плакатаў.

На службу ў храм святога роўнаапостальнага Мяфодзія і Кірыла ў прыватным сектары сабраліся блізу 150 чалавек.

- На малебен увечары звычайна прыходзяць 10-15 чалавек. Вернікі ў асноўным ідуць раніцай на літургію, - распавядае Аляксандр Богдан.

Пасля службы на вуліцы пачаліся затрыманні: людзей везлі ў РАУС, апытвалі, праз пару гадзін адпускалі без складання пратаколу. Некалькі чалавек адвезлі ў міліцыю яшчэ да службы. Усяго было затрымана амаль 15 мясцовых.

Дзённы малебен за Беларусь плануецца і ў наступную нядзелю.

- Не ведаю, праўда, як людзі ўспрымуць інцыдэнт з затрыманнямі, але многія пабаяцца, - сказаў Аляксандр Богдан.

Гараджане распавядалі, што ў Ваўкавыску нядзельныя затрыманні звязваюць са здарэннем уначы 2 кастрычніка.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках