14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША рассакрэцілі размову Пуціна з Клінтанам пасля згубы «Курска»

21
У ЗША рассакрэцілі размову Пуціна з Клінтанам пасля згубы «Курска»
ФОТА: EPA

Клінтан выказвае спачуванні, Пуцін кажа аб сваім рэйтынгу.

На сайце лічбавай бібліятэкі 42-га прэзідэнта ЗША Біла Клінтана былі апублікаваныя стэнаграмы ягоных тэлефонных і асабістых гутарак з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Яны былі апублікаваныя яшчэ 29 жніўня 2019 года, на іх звярнула ўвагу расейскае выданне "Медуза".

Былі апублікаваныя стэнаграмы перыяду 1999-2001 гадоў, большасць з іх у свой час мелі грыф "сакрэтна". Ён быў зняты з такіх дакументаў у ліпені 2019 года, таму праз месяц дакументы з'явіліся на сайце лічбавай бібліятэкі.

Адну з сустрэч Клінтан і Пуцін пачалі з абмеркавання наступстваў гібелі субмарыны "Курск". Яны сустрэліся 6 верасня 2000 года ў Нью-Ёрку.

"Мне вельмі шкада ўсяго, што вам давялося вытрываць праз гібель "Курска". Калі адбываецца нешта такое, людзі па ўсім свеце ўяўляюць сябе на месцы ахвяраў і іх блізкіх, але я прадстаўляю сябе і на вашым месцы. Вам, напэўна, давялося сутыкнуцца з мноствам крытыкі. Гэта заўсёды здараецца", - сказаў Клінтан.

У адказ Пуцін падкрэсліў, што "апынуўся ў пастцы паміж дрэннымі і найгоршымі варыянтамі".

"Мне казалі, што, калі б я адразу спусціў туды маленькую падводную лодку і хоць бы паспрабаваў выратаваць хлопцаў, мае рэйтынгі выраслі б. Нельга дазваляць рабіць нешта такое дзеля піяру. Трэба аддаваць прыярытэт рэальнаму выратаванню людзей. Я цаню вашу шчырую падтрымку. Як ні дзіўна, наступныя апытанні паказалі, што гэты інцыдэнт не паўплываў на маё становішча. Але я вельмі баюся, што нешта такое можа паўтарыцца", - адзначыў расейскі прэзідэнт.

Ён сказаў, што ў Крамлі "адчувалі сябе нямоглымі". З ягоных слоў, экіпаж "Курска" загінуў цягам 60 або 90 секунд.

"Мы не маглі расказаць сваякам, але ў корпусе была дзірка памерам блізу два метры, праз якую затапіла першыя тры адсекі субмарыны. Я нават не ведаю, як мы можам выцягнуць целы. У гэтых водах шмат траскі - плоці на костках можа не застацца. Мы спрабавалі спусціць на тармазах усю гэтую шуміху, але некаторыя людзі дзіўныя і яны проста прадаўжалі яе падсілкоўваць. Гэта проста факт жыцця", - дадаў Пуцін.

СКРЫНШОТЫ: MEDUZA.IO

"Курск" затануў 12 жніўня 2000 года ў час вучэнняў Паўночнага флоту ў Баранцавым моры. На борце падлодкі знаходзілася 118 чальцоў экіпажа, усе яны загінулі. Паводле афіцыйнай версіі, гібель "Курска" адбылася з прычыны выбуху ў пярэднім зброевым адсеку.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках