14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі сілавікоў перайшлі на бок пратэстоўцаў у Бішкеку

32
Дзясяткі сілавікоў перайшлі на бок пратэстоўцаў у Бішкеку
ФОТА: LITER.KZ

Відэафакт.

У Бішкеку пачаўся шматтысячны мітынг нязгодных з вынікамі парламенцкіх выбараў.

Паводле звестак «Кактус», у парламент праходзяць чатыры партыі: «Бірымдзік», «Мекен Кыргызстан», «Кыргызстан», «Бутун Кыргызстан». Партыі «Сацыял-дэмакраты», «Ата Мекен», «Рэформа», «Мекен Ынтымагы», «Чон казат», «Ыйман Нуру», «Орда», «Рэспубліка», «Бір Бол», «Замандаш» заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў.

На цэнтральную плошчу Бішкека выйшлі тысячы прыхільнікаў гэтых партый. Мяркуючы па відэа, частка сілавікоў здалася каля Міністэрства эканомікі.

У бішкекскі навукова-даследчы цэнтр траўматалогіі і артапедыі паступіла чацвёра пацярпелых з рознымі траўмамі. У Нацыянальны шпіталь пры міністэрстве аховы здароўя паступілі 10 пацярпелых, у гарадскую клінічную бальніцу №1 - двое пацярпелых.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках