14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя заявіла пра фармаванне народнага ўрада ў Кыргызстане

8
Апазіцыя заявіла пра фармаванне народнага ўрада ў Кыргызстане
СААРАНБАЙ ЖЭЭНБЕКАЎ
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

Прэзідэнт краіны дапусціў скасаванне вынікаў парламенцкіх выбараў.

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў дапусціў магчымасць анулявання вынікаў парламенцкіх выбараў, пра гэта паведамляюць РІА «Навіны» са спасылкай на прэс-сакратарку прэзідэнта. Жээнбекаў запэўніў, што накіруе ўсе намаганні, каб у найбліжэйшы час «вярнуць краіну ў мірнае рэчышча».

«З улікам сітуацыі, якая склалася, кіраўнік дзяржавы рэкамендуе ЦВК Кыргызстана старанна вывучыць матэрыялы, звязаныя з парушэннямі, ажно да ануляванні вынікаў парламенцкіх выбараў», – сказала прэс-сакратарка Талганай Стамаліева.

Паводле ейных словаў, прэзідэнт «кантралюе сітуацыю» і выказвае ўпэўненасць, што ўсе палітычныя сілы «паставяць інтарэсы краіны вышэй за свае, не дапусцяць расколу ў грамадстве і іншых страхаў, якія хвалююць грамадзянаў краіны».

Яна запэўніла, што кіраўнік Кыргызстана накіроўвае ўсе свае намаганні на тое, каб «вярнуць краіну ў прававое рэчышча». Паводле словаў прэс-сакратаркі, прэзідэнт цяпер знаходзіцца ў Бішкеку.

Тым часам удзельнікі пратэстаў у Бішкеку заявілі, што збіраюцца прызначыць народны ўрад і выбраць новага прэм'ер-міністра, паведамляе «Новая газета».

«Заўтра трэба прызначыць новага прэм'ер-міністра і народны ўрад. Другі этап – правядзенне народных выбараў», – расказаў на мітынгу лідар апазіцыйнай партыі «Ата-Мекен» («Радзіма») Жанар Акаеў.

Сёння ноччу пратэстоўцы ў Бішкеку занялі будынак урада Кыргызстана. Мэр Бішкека Азіз Суракматаў заявіў 24.kg, што пратэстоўцы захапілі і мэрыю. Кіраўнікі трох рэгіёнаў краіны – Ісык-Кульскай, Нарынскай і Таласкай абласцей – падалі ў адстаўку.

У ноч з 5 на 6 верасня пратэстоўцы ў Бішкеку прарваліся на тэрыторыю Белага дому і ўзялі яго пад кантроль. Яны зламалі браму Дзяржкамітэта нацбяспекі краіны і зайшлі на ягоную тэрыторыю. Пасля перамоваў пратэстоўцы вызвалілі былога прэм'ер-міністра Сапара Ісакава, былога прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева, асуджанага на 11 гадоў, і былога дэпутата Садыра Жапарава.

Напярэдадні ў краіне адбыліся выбары ў парламент, яўка склала 56,5%. Пераадолець сяміадсоткавы бар'ер атрымалася толькі ў чатырох партый, тры з якіх – праўладныя. Усяго на выбарах былі прадстаўленыя 16 палітычных аб'яднанняў, апазіцыя паведамляе пра маштабныя фальсіфікацыі і патрабуе перагляду вынікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках